Панядзелак 06 лютага 2012 г.
 


Найти
 

Менеджер портала
Ольга
Тел.: +7 (727) 392 25 50, 392 25 44
ICQ: 552000651
Skype: belarus_kz
Отправить сообщение 
 


Слова ў нядзелю Св.Фамы.


Сёння, красуючы, сонца
увышыню ўсходзіць
і, радуючыся, зямлю сагравае,-
усходзіць нам гэтак з труны
Сонца святое - Хрыстос -
і ўсіх, што ў Яго вераць, ратуе.
Сышоўшы з вышэйшага месца,
сёння свяцілу вялікшаму
аддае месяц ушану,-
гэтак с суботаю разам
сыходзіць з вышэйшага месца
Стары Закон і Закону Хрыстову
ужо аддаюць ушану прарокі.
У пакаянні
грахоўніцкая зіма скончылася,
і растаў у богаразумнасці лёд няверы,-
гэтак апостальскае навучанне і вера Хрыстова
зіму язычнага куміраўладства скрышылі,
і з выяўленнем ранаў Хрыстовых
растаў лёд Фамовай няверы.
Сёння, красуючы, ажыўляе
вясна зямную прыроду,
і, веючы ціха, вятры-няўрымсты змнажаюць плады,
а зямля, успойваючы насенне,
аздобліваецца зялёнай травой.
 
XII  ст.

Кoличество переходов на страницу: 128


Комментарии