Пятніца 19 красавіка 2024 г.

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адам Міцкевіч


Адам Мицкевич
Adam Mickiewicz

паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Адам Міцкевіч (з малюнка І.Лелевеля)Будучы пясняр Літвы (тагачаснай Беларусі) нарадзіўся 24 снежня 1798 г. на Наваградчыне на хутары Завоссе у сям'і адваката. Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваградскай даминіканскай школе. У 1819 г. скончыў Віленскі Універсітэт.

Хаця паэт тварыў на польскай мове, але адчуваў і называў сабе "ліцвінам". А беларускую мову Міцкевіч называў "самай гарманічнай із усіх славянскіх моў  і найменш змененай", лічыў, што "гэта найбольш багатая і найбольш чыстая гаворка, якая даўно з'явілася і цудоўна распрацавана".

Тут, у Вільні Міцкевіч стварыў славутую паэму "Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі і пачаў шматгадовую працу над паэмай "Дзяды".

Польскія крытыкі, незадаволеныя "беларускасцю" яго твораў, распачалі злосныя нападкі на Міцкевіча, але на Літве ўсе былі глыбока ўражаны, з'явілася шмат прыхільнiкаў таленту рамантычнага паэта.

Знакамітая паэма "Пан Тадевуш", напісаная на чужыне, якую нашчадкі назвалі "энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў",  пачыналася славамі любові да роднае  зямлі:

Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie;
Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,
Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie
Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.

У 1824 годзе за актыўны удзел у патрыятычных суполках быў высланы у Расію, жыў у Санкт-Пецярбурзе, Маскве, Адэсе. У 1829 годзе атрымаў дазваленне выехаць у Заходнюю Еўропу.

Да самай сваёй нечаканай смерці у Канстанцінопалі 26 лістапада 1855г. падтрымліваў вызваленчы рух... 4 ліпеня 1890 г. астанкi Міцкевіча з парыжскіх могілкаў у Монмарансі перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з Т.Касцюшкам.

Літаратурная спадчына паэта моцна паўплывала на развіццё далейшай беларускай літаратуры.

На Радзіме Адама Міцкевіча створаны музей.

( Дадаткова: на беларускім сайце Родныя вобразы )

Кoличество переходов на страницу: 7918


Комментарии