https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Польска-беларускі эканамічны форум пройдзе ў Варшаве


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі.
Падчас пасяджэння двухбаковай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Польшчы і Беларусі 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Польска-беларускі эканамічны форум. 

Як мяркуюць арганізатары, "форум стане пляцоўкай для пошуку новых партнёраў, патэнцыяльных інвестараў, паслужыць умацаванню іміджу беларускіх прадпрыемстваў на замежных рынках. Правядзенне форуму дасць штуршок далейшаму развіццю эканамічнай інтэграцыі паміж дзвюма краінамі і далейшай інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". 

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы. З польскага боку ў форуме возьме ўдзел віцэ-старшыня Савета міністраў, міністр эканомікі Януш Пехацінскі.

Падчас форуму плануецца абмеркаваць магчымасці інвестыцыйнай падтрымкі і ўмоў доступу на рынкі абедзвюх краін. Апрача таго, будзе арганізавана кантактна-кааперацыйная біржа, у час працы якой асаблівая ўвага будзе нададзена магчымасцям кааперацыі ў межах еўразійскай эканамічнай прасторы. 

Запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Польскім агенцтвам інфармацыі і замежных інвестыцый.

Арганізатарамі Польска-беларускага эканамічнага форуму ад беларускага боку выступаюць Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Міністэрства замежных спраў, пасольства Беларусі ў Польшчы, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Ад польскага боку — Міністэрства эканомікі, Польскае агенцтва інфармацыі і замежных інвестыцый, Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2014
 
Дата публикации:22.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:851
 
Ключевые слова:
Инвестиции Приватизация Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме