https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржаўны візіт у Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна надасць новы магутны імпульс развіццю эканамічнага супрацоўніцтва Кітая з Беларуссю


Упэўненасць у гэтым выказаў намеснік міністра замежных спраў КНР Чэн Гапін.
"З улікам вялікай узаемадапаўняльнасці эканомік Беларусі і Кітая патэнцыял нашага двухбаковага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны", - падкрэсліў Чэн Гапін. На яго думку, ёсць нямала новых перспектыўных напрамкаў развіцця сувязей паміж дзвюма краінамі.

Адказваючы на пытанне наконт магчымасці пашырэння паставак беларускіх тавараў у Кітай і гарманізацыі гандлёвага сальда, якое цяпер з`яўляецца адмоўным для Беларусі, намеснік міністра сказаў: "Кітайскі бок не прэтэндуе на сальда. І ў гэтым кантэксце адпаведныя міністэрствы і ведамствы павінны пазітыўна разглядаць магчымасці і шляхі далейшай аптымізацыі гандлёвай структуры двухбаковага супрацоўніцтва. Я ўпэўнены, што ў ходзе візіту мы можам чакаць падпісання шэрага важных эканамічных пагадненняў".

5 мая 2015, Пекін
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме