https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь будзе ўдзельнічаць у стварэнні Інфармацыйнага пояса Шаўковага шляху


Гэта замацавана ў сумеснай дэкларацыі, падпісанай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам па выніках афіцыйных перагавораў у Пекіне.
Беларусь мае намер пачаць удзел у стварэнні Інфармацыйнага пояса Шаўковага шляху, што дасць магчымасць забяспечыць адзіны падыход да ўзаемадзеяння з КНР, прымаючы пад увагу агульнасусветную тэндэнцыю да глабалізацыі інфармацыйнай прасторы.

Бакі маюць намер сумесна выкарыстоўваць беларускія цэнтры апрацоўкі даных, што ствараюцца ў тым ліку з удзелам кітайскіх кампаній. Беларусь і Кітай заявілі аб намеры сумесна развіваць будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху", умацоўваць спалучэнне гэтай ініцыятывы са стратэгіяй развіцця Беларусі, паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва ў інфраструктурнай, транспартна-лагістычнай, інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай і іншых практычных галінах, сумесна забяспечваць бяспечную і паспяховую рэалізацыю агульных праектаў у інтарэсах далейшага павышэння ўзроўню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Беларускі бок таксама выказаў зацікаўленасць у нарошчванні ўзаемадзеяння з Кітаем у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, у садзейнічанні супрацоўніцтву па спалучэнні будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху" з будаўніцтвам ЕАЭС, а таксама ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў рамках рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва ШАС у інтарэсах яе шматузроўневага развіцця.

29 верасня 2016, Пекін
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:646
 
Ключевые слова:
Информационное пространство Инновации Беларусь-Китай ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме