https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі не чакае істотнага змянення абменнага курса беларускага рубля


Аб гэтым заявіў 19 кастрычніка старшыня праўлення рэгулятара Павел Калаур пасля адкрыцця ХІІІ Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БанкІТ`2016".
"Курс рыначны. Нейкіх тэндэнцый, якія б негатыўна ўздзейнічалі на плацежны баланс краіны, няма. Мы не чакаем нейкіх шокаў да канца года, якія б аказалі ўплыў на дынаміку абменнага курса беларускага рубля", - адзначыў Павел Калаур.

Ён падкрэсліў, што сцэнарны падыход да прагназавання дае магчымасць улічваць магчымыя рызыкі і ўзрушэнні. "Калі мы прагназуем тыя ці іншыя працэсы да канца года, мы ўлічваем і перагаворны працэс па газе, які ў нас з Расіяй, і перагаворны працэс з міжнароднымі арганізацыямі. Таму тое, што мы разам з урадам ацэньвалі да канца года і прагназавалі на наступны год, - ужо з улікам рызык, якія могуць матэрыялізавацца", - растлумачыў ён.

XIII Міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БанкІТ`2016" праходзіць у Мінску 19-21 кастрычніка.

Мерапрыемства штогод збірае больш як 1,3 тыс. кіраўнікоў і экспертаў банкаўскай і ІТ-сфер, органаў дзяржаўнага кіравання, кансалтынгу.

На працягу трох дзён эксперты абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця банкаўскіх інфармацыйных тэхналогій, лічбавага банкінгу, інфармацыйнай бяспекі. У рамках фарсайт-сесіі форуму стаіць задача спланаваць будучае плацежнага рынку Беларусі.

Удзельнікаў чакаюць выступленні больш як 100 спікераў з 9 краін.

19 кастрычніка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:686
 
Ключевые слова:
Финансы Информационные технологии "БанкІТ`2016" Консалтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме