https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У студзені-кастрычніку 2014 года аб`ём інвестыцый з Германіі ў Беларусь склаў 350 млн еўра


Аб гэтым паведаміў 25 лістапада генеральны дырэктар УП "Мінскае аддзяленне БелГПП" Аляксандр Федарчук на адкрыцці дзелавых перагавораў паміж беларускімі і германскімі кампаніямі.
"Дзелавыя перагаворы праходзяць на фоне пэўнага зніжэння ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Германіі - ён знізіўся на 11 працэнтаў да 2,8 млрд еўра. Наша мерапрыемства прызначана паляпшаць сітуацыю. Аптымізм унушае той факт, што за 10 месяцаў бягучага года ў Беларусь прыцягнута каля 350 млн еўра інвестыцый нямецкага бізнесу", - адзначыў Аляксандр Федарчук.

Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі прадаўжаюць працаваць 350 сумесных прадпрыемстваў з нямецкім капіталам, адкрыты 90 прадстаўніцтваў розных нямецкіх кампаній. "Сёння на нашу прапанову прыняць удзел у сустрэчы з нямецкім бізнесам адгукнуліся больш за 40 беларускіх фірм, якія прыехалі не толькі са сталічнага рэгіёна, але і з усёй рэспублікі", - канстатаваў Аляксандр Федарчук.

У сваю чаргу намеснік начальніка аддзела ЗЭД з краінамі СНД Міністэрства эканомікі Германіі Вольфганг Герстман выказаў упэўненасць, што візіт германскай дэлегацыі ў Беларусь пасадзейнічае актывізацыі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Для прадпрымальнікаў цікавыя прамыя перагаворы і кантакты з прадстаўнікамі беларускіх кампаній. Мы будзем развіваць ужо існуючыя кантакты і знаходзіць новыя кропкі перасячэння агульных інтарэсаў", - адзначыў Вольфганг Герстман. Нямецкаму боку цікава супрацоўніцтва ў сферы лагістыкі, аўтамабіле- і прыборабудавання, энергетычнай сферы. Пры гэтым Вольфганг Герстман падкрэсліў, што нямецкая дэлегацыя плануе правесці сустрэчы не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце.

"Усе сустрэчы, якія адбыліся ўжо ў час нашага візіту ў Беларусь, паказалі, што з нямецкага боку існуе вялікая зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі і паглыбленні двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі", - канстатаваў Вольфганг Герстман.

25 лістапада 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:968
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Товарооборот Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме