https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Яны не могуць з намі канкурыраваць" - Лукашэнка растлумачыў цяжкасці з пастаўкамі прадукцыі ў Расію


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка ў час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан" растлумачыў цяжкасці з пастаўкамі прадукцыі ў Расію.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пэўныя цяжкасці з пастаўкамі беларускіх прадуктаў харчавання на расійскі рынак звязаны не з іх якасцю, а з тым, што вытворцы з суседняй краіны часам не вытрымліваюць канкурэнцыі.

"Яны не могуць з намі канкурыраваць, таму што мы стварылі добрыя прадпрыемствы. Вазьміце "Бабуліну крынку" - магілёўскую кампанію. Гэта брэнд Беларусі, адна з лепшых сусветных кампаній. Яны ж вырабляюць проста цудоўную прадукцыю. Гэта выдатнае прадпрыемства, і ў нас такіх шмат. У кожнай вобласці створаны кампаніі, у некаторых - па дзве. Таму яны не могуць з намі канкурыраваць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама дадаў, што калі ў Расіі здарыліся эканамічныя праблемы, то яны паўплываюць і на Беларусь, паколькі значная частка прадукцыі пастаўляецца менавіта туды.

"Усё ад нас не залежыць", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

21 сакавіка 2017, Магілёў
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.03.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:668
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Молочная промышленность Конкуренция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме