https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вытворчасць цукру ў Беларусі выйшла на гістарычны рэкорд


У 2023 годзе пры плане 5 млн т цукровых буракоў убралі з палёў амаль 5,3 млн т. Гэта сур’ёзная лічба — рэкорд за ўсю гісторыю развіцця цукровай галіны Беларусі. Аб гэтым важным дасягненні расказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў.
«Па выніках перапрацоўкі сыравіны атрымалі 670 тыс. т цукру, да ўзроўню 2022 года больш на 15-17 працэнтаў у залежнасці ад завода. Гэта і стане нашым галоўным экспартным патэнцыялам у бягучым годзе. Цэны на сусветных біржах растуць. І хоць мы ў асноўным рэалізуем цукар у краінах ЕАЭС, дзе пераважае крыху іншая цэнавая мадэль, і ў Расіі, напрыклад, даволі шмат сваіх вытворцаў, але ўсё роўна цяперашняя кан’юнктура дазваляе нашым заводам працаваць з нядрэннай нормай прыбытку», — падкрэсліў кіраўнік галіны.

Унутраны рынак па выніках 2024 года будзе забяспечаны з каэфіцыентам 1,5 да таго, што спажываецца ў краіне. Гэта значыць галіна выйшла не толькі на ўзровень самазабеспячэння, але і перавысіла яго напалову. Гэты вынік у цукровай падгаліне максімальны — задзейнічаны ўсе рэзервы, лічыць Алег Жыдкоў. У далейшым павялічваць вытворчасць магчыма пераважна за кошт мадэрнізацыі і глыбіні перапрацоўкі сыравіны, якія могуць даць яшчэ 1,5-2 працэнты прыросту.

Звязда, 28 сакавіка 2024
 
Дата публикации:28.03.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Сахар Сельское хозяйство Сахарная свёкла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме