https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш як 30 кампаній выказалі намер стаць рэзідэнтамі парка "Вялікі камень"


Рэзідэнтамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" сталі восем кампаній, падпісана больш як 30 пагадненняў аб намерах увайсці ў праект.
Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Грынкевіч на Гандлёва-эканамічнай і турыстычнай канферэнцыі правінцыі Гуандун і Мінскай вобласці.

"Парк называюць жамчужынай Шаўковага шляху, гэта лакаматыў эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Цяпер ідзе будаўніцтва інфраструктуры першай чаргі, у гэтым годзе будзе завершана ўладкаванне стартавай зоны", - адзначыў Андрэй Грынкевіч і заклікаў кітайскія кампаніі актыўней інвесціраваць у Беларусь.

Адным з ключавых рэзідэнтаў індустрыяльнага парка выступае кампанія "Чайна Мерчантс Груп", якая будуе тут склад захоўвання, выставачны і бізнес-цэнтр.

Як паведаміў член праўлення кампаніі Ху Чжэн, за год на пляцоўцы парка адбыліся кардынальныя змяненні. У стартавай зоне плошчай 3,5 кв.км поўнасцю завершаны інфраструктурныя аб`екты, створаны ўмовы для прыцягнення інвестыцый.

"Чайна Мерчантс Груп" ужо ўклала ў праект $120 млн, пабудаваны лагістычны парк агульнай плошчай 100 тыс. кв.м. Мы прадстаўляем узор паскоранага развіцця", - адзначыў Ху Чжэн.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 91,5 кв.км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Парк размешчаны за 25 км ад Мінска ва ўнікальным прыродным комплексе і паблізу міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква.

На тэрыторыі парка плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва і падпісаных адпаведных міжурадавых дакументаў.

Дэлегацыя правінцыі Гуандун наведвае Мінскую вобласць 12-15 кастрычніка.

13 кастрычніка адбыліся прэзентацыі экспартнага, інвестыцыйнага, турыстычнага патэнцыялу Мінскай вобласці і правінцыі Гуандун.

14 кастрычніка плануецца наведванне будаўнічай пляцоўкі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

13 кастрычніка 2016, Мінск
Надзея Мацвеева - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.10.2016
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Инвестиции Инновации "Великий камень" Беларусь-Китай Индустриальный парк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме