https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Грузіі пройдзе 1-4 верасня


Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Грузіі пройдзе з 1 па 4 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Нацыянальная выстаўка адбудзецца ў выставачным комплексе Expo Georgia. У ёй прымуць удзел вядучыя беларускія прадпрыемствы - экспарцёры прадукцыі, тавараў і паслуг у сферы машынабудавання, прамысловага абсталявання, сельскай гаспадаркі, вытворчасці спажывецкіх тавараў, прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, нафтахімічнай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, аховы здароўя, спорту, турызму, транспарту, лагістыкі, навукі, адукацыйных паслуг, інфармацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і іншыя.

Плануюцца дзелавыя мерапрыемствы, арганізацыя кірмашу-продажу тавараў беларускай вытворчасці, а таксама культурная праграма з удзелам беларускіх артыстаў. "Нацыянальная выстаўка стане найбольш маштабным выставачным мерапрыемствам Беларусі за мяжой у 2016 годзе і адной з галоўных выставачных падзей года ў Грузіі.

Выстаўка дасць магчымасць прадставіць гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі, будзе садзейнічаць умацаванню рэпутацыі краіны як вытворцы і экспарцёра якасных тавараў і паслуг, павышэнню вядомасці ў Грузіі брэнда "Зроблена ў Беларусі", - расказалі ў БелГПП.

26 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:1071
 
Ключевые слова:
Беларусь-Грузия Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме