https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ратыфікавана пагадненне Беларусі з Польшчай аб супрацоўніцтве ў адукацыі


У пагадненні акрэслены асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння, колькасць удзельнікаў абменаў і тэрміны.
Па словах намесніка міністра адукацыі Віктара Якжыка, плануецца развіваць прамыя кантакты паміж установамі адукацыі двух краін, узаемаабмен студэнтамі, аспірантамі і педагагічнымі работнікамі.

Пагадненне прадугледжвае арганізацыю павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў у галіне беларускай і польскай філалогіі, удзел у сумесных адукацыйных мерапрыемствах.

Прадугледжана, што кожны навучальны год краіны могуць на пяць месяцаў накіроўваць адзін аднаму на навучанне па 10 студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў. Штогод на ўмовах парытэту Беларусь і Польшча змогуць прымаць на навучанне ў ВНУ да 20 чалавек, якія належаць да нацыянальных меншасцяў. Што тычыцца педагагічных работнікаў, то бакі гатовыя прымаць на стажыроўкі кожны год па 12 чалавек тэрмінам на адзін месяц.

У Міністэрстве адукацыі лічыць, што ратыфікацыя Палатай прадстаўнікоў Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі будзе спрыяць далейшаму развіццю і паглыбленню ўзаемавыгадных сувязяў. Таксама гэта дасць магчымасць стварыць неабходнае прававое поле для пашырэння кантактаў паміж краінамі па ўсім спектры напрамкаў адукацыйнай дзейнасці, будзе спрыяць актывізацыі ўзаемаабмену навуковымі звесткамі,  інавацыямі, тэхналогіямі і кадрамі, павышэнню міжнароднага прэстыжу айчыннай адукацыі і падтрымцы гісторыка-культурнай супольнасці абодвух народаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 30 лістапада 2016

 
Дата публикации:30.11.2016
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1339
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Сотрудничество Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме