https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія футбалісты выйгралі турнір развіцця УЕФА ў Мінску


Юнацкая зборная Беларусі (U-16) стала пераможцам турніру развіцця УЕФА, які завяршыўся ў Мінску.
У сённяшнім заключным паядынку падапечныя Валерыя Апанаса абгулялі равеснікаў з Узбекістана з лікам 2:0. Абодва галы былі забітыя ў пачатку другой паловы сустрэчы: спачатку Мухамадалі Мусаханаў зрэзаў мяч у свае вароты, а потым вызначыўся Ян Прыёмка. Гэта трэцяя вікторыя беларусаў: у стартавым матчы яны разграмілі каманду Азербайджана з вынікам 4:0 (галы: Данііл Чаргейка, з пенальці, Ян Прыёмка, Сцяпан Жыгімонт, Раман Стэсік), а потым таксама ўпэўнена перайгралі зборную Таджыкістана — 5:1 (галы: Данііл Чаргейка — 2, Ян Прыёмка, Раман Стэсік, Ілля Вярэніч, з пенальці).

Такім чынам, беларуская дружына заваявала галоўны прыз, на другой пазіцыі ўзбекскія футбалісты, а трэцяе месца ў азербайджанскай каманды, якая сёння адолела таджыкаў у серыі пасляматчавых пенальці.

Такія міжнародныя юнацкія турніры праводзяцца з 2012 года пад эгідай УЕФА у рамках праграмы HatTrick. Беларусь упершыню прыняла такія спаборніцтвы ў 2013 годзе. Цяпер у турнірах бяруць удзел юнакі і дзяўчаты з усіх 55 нацыянальных футбольных асацыяцый, якія ўваходзяць ва УЕФА.

Звязда, 28 красавіка 2024
 
Дата публикации:28.04.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:78
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси Юниоры HatTrick
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме