https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA у Мадрыдзе


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн. еўра.
У 1/16 фіналу другая ракетка планеты перайграла ў трохсеткавым паядынку амерыканку Робін Мантгомеры, якая займае 183-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:1, 6:7 (5:7), 6:4.

Наступнай саперніцай беларускі будзе яшчэ адна амерыканская тэнісістка Даніэль Колінз (15-ы нумар рэйтынгу WTA). У другім раўндзе Арына Сабаленка адолела польскую тэнісістку Магду Лінет (48) — 6:4, 3:6, 6:3. У фінале мінулага мадрыдскага турніру Арына Сабаленка перамагла Ігу Свёнтэк, а ў 2021 годзе была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (26) спачатку выйграла ў прадстаўніцы Германіі Таццяны Марыі (67) — 6:3, 6:1, а затым саступіла іспанцы Сары Сарыбес Торма (55) — 6:7 (0:7), 3: 6.

Звязда, 29 красавіка 2024
 
Дата публикации:29.04.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка Вікторыя Азаранка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме