https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фінал VII Міжнароднага конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых армій "Воін Садружнасці" пройдзе 16-21 жніўня на ваеннай базе ў Казахстане


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
З 28 ліпеня на базе 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл праводзіцца другі этап адборачнага тура міжнароднага конкурсу "Воін Садружнасці" сярод ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракце на пасадах салдат і сяржантаў ва УС Беларусі. "Спаборніцтвы праводзяцца для фарміравання ў грамадстве прывабнага вобраза ваеннай службы па кантракце, прапаганды традыцый узброенай абароны Айчыны, далейшага развіцця баявой садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва армій дзяржаў - удзельніц СНД. Мэта мерапрыемства - падрыхтоўка і адбор каманды нашых Узброеных Сіл да фіналу міжнароднага конкурсу", - адзначылі ў Міністэрстве абароны.

Па выніках другога этапу будуць вызначаны чатыры кандыдаты (у тым ліку адна дзяўчына) для ўключэння ў склад каманды Узброеных Сіл Беларусі.

У ведамстве растлумачылі, што ў час першага этапу лепшыя ваеннаслужачыя адбіраліся ў Ваенна-паветраных сілах і войсках проціпаветранай абароны, сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, войсках аператыўных камандаванняў. Адбор ваеннаслужачых быў арганізаваны ў адпаведнасці з палажэннямі аб правядзенні ваенна-прафесійных конкурсаў "Прафесіянал" і "Снайпер", ваенна-спартыўнага конкурсу "Атлет", конкурсаў "Эрудыт" і "Кавалер" ("Спадарыня") у прымяненні да правядзення фіналу конкурсу.

27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2015
Тематика:ЕАЭС, Спорт и Туризм
Просмотров:992
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Содружество независимых государств Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме