https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МНС: беларускія школы гатовы да новага навучальнага года


МНС дазволіла эксплуатацыю ў новым навучальным годзе ўсіх устаноў адукацыі Беларусі, паведаміў 29 жніўня першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Уладзімір Сувораў.
"Парушэнняў, што перашкаджаюць функцыянаванню ўстаноў адукацыі, няма - усё выяўленыя парушэнні ўстараняліся ў час праверак. Усе школы і ўстановы адукацыі прыведзены ў адпаведнасць з нормамі аб проціпажарным стане", - адзначыў Уладзімір Сувораў.

Работа па падрыхтоўцы адукацыйных устаноў да новага навучальнага года знаходзіцца пад пастаянным кантролем МНС. Уладзімір Сувораў таксама нагадаў, што МНС Беларусі ў некалькі этапаў праводзіць рэспубліканскую акцыю "У цэнтры ўвагі - дзеці".

Першы этап завершыцца 31 жніўня - прафілактычныя мерапрыемствы арганізуюць у буйных гандлёвых цэнтрах, універмагах, іншых магазінах, дзе рэалізуюцца тавары для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту.

Другі этап акцыі пачнецца 1 верасня і будзе праходзіць у агульнаадукацыйных установах. На школьных лінейках і класных гадзінах работнікі МНС і педагогі будуць гаварыць са школьнікамі аб бяспецы, аб тым, як захаваць сваё жыццё і здароўе, не дапусціць надзвычайнай сітуацыі.

Гутаркі, лекцыі і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы традыцыйна завершацца адпрацоўкай плана эвакуацыі. Заключны этап (з 19 па 23 верасня) пройдзе ў дашкольных установах. Дзеці ўбачаць тэатралізаваныя паказы па бяспецы, тэматычныя мультфільмы.

Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у выніку пакідання іх без нагляду.



29 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1731
 
Ключевые слова:
МЧС Учебный год Безопасность Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме