https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі будзе створана Акадэмія адукацыі


Адпаведнае рашэнне прынята Саветам Міністраў. Новая ўстанова ствараецца шляхам зліцця Нацыянальнага інстытута адукацыі і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На іх базе будзе створана дзяржаўная ўстанова «Акадэмія адукацыі».
У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Акадэмія ўяўляе сабой установу дадатковай адукацыі дарослых. Яна будзе рэалізоўваць адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі і стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Таксама ўстанова будзе выконваць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні ў галінах педагогікі, карэкцыйнай педагогікі, псіхалогіі, спецыяльнай псіхалогіі, узроставай фізіялогіі, сацыялогіі, філасофіі адукацыі, прыватных методык навучання і выхавання, тэорыі кіравання адукацыяй і сумежных з імі навук.

Акрамя таго, Акадэмія будзе ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у сферы адукацыі, доследную праверку падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, распрацоўваць і ўкараняць інавацыйныя структурныя элементы навукова-метадычнага забеспячэння, вучэбна-метадычных комплексаў, сродкаў навучання і выхавання, праводзіць сістэматычнае назіранне за станам адукацыі і дынамікай змяненняў яе вынікаў, умовамі ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці, кантынгентам навучэнцаў, іх пазавучэбнымі дасягненнямі, у тым ліку ў рамках міжнародных параўнальных даследаванняў у сферы адукацыі.

Сярод функцый Акадэміі адукацыі — экспертныя, прагназуючыя, інфармацыйна-аналітычныя, навукова-метадычныя і іншыя, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі.

Згодна з пастановай Урада, Акадэмія падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі.

«Стварэнне Акадэміі адукацыі будзе садзейнічаць больш эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выключэнню дубліравання функцый навукова-метадычнага забеспячэння сістэмы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пашырэнню паўнамоцтваў установы дадатковай адукацыі дарослых у частцы арганізацыі і суправаджэння эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў адукацыі, маніторынга яе якасці, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў. Акадэмія будзе спрыяць павышэнню гнуткасці і аператыўнасці рэагавання сістэмы дадатковай адукацыі дарослых на попыт рынку працы ў сферы адукацыі», — паведамілі ў міністэрстве.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 18 лістапада 2023
 
Дата публикации:18.11.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:58
 
Ключевые слова:
Академия образования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме