https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі амаль 4 тыс. школьнікаў навучаюцца ў класах ваенна-патрыятычнай накіраванасці


Таццяна Асмалоўская: "Беларуская сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі шматгранная, выразна выбудаваная і вынікова працуе".
У Беларусі амаль 4 тыс. школьнікаў навучаюцца ў класах ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Пра гэта падчас круглага стала «Прыярытэтныя напрамкі ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ва ўстановах адукацыі. Захаванне традыцый і сучаснасць» паведаміла кансультантка упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.

«Што тычыцца беларускай сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, яна шматгранная, выразна выбудаваная і вынікова працуе. У першую чаргу гэта профільныя класы. На сёння каля 220 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі маюць профільныя класы ваенна-патрыятычнай накіраванасці, іх у нас 337, у іх навучаецца амаль 4 тыс. дзяцей», — распавяла Таццяна Асмалоўская.

Яшчэ адным сегментам ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі з’яўляецца кадэцкая сістэма. «У краіне функцыянуюць дзевяць кадэцкіх вучылішчаў. Па адным — у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях і Мінску, па два — у Віцебскай і Мінскай абласцях. У іх навучаюцца амаль 1,8 тыс.навучэнцаў. У 2023 годзе скончылі навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі 382 навучэнцы кадэцкіх вучылішчаў. Па выніках прыёмнай кампаніі 2023 года курсантамі ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для воінскіх фармаванняў і ваенізаваных арганізацый, сталі 284 (74,3%) выпускнікі кадэцкіх вучылішчаў», — праінфармавала прадстаўніца Міністэрства адукацыі.

Апроч таго, на базе чатырох кадэцкіх вучылішчаў — Гомельскага, Полацкага, Гродзенскага, Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі — функцыянуюць рэсурсныя цэнтры па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Звязда, 4 лютага 2024
 
Дата публикации:04.02.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Военно-патриотическое воспитание Кадеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме