https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На думку Кабякова, у Беларусі і Расіі рознае разуменне інтэграцыі ў плане прамысловасці


Прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрв`ю РИА Новости, апублікаваным 2 красавіка на сайце беларускага пасольства ў Маскве, расказаў пра лёс некалькіх інтэграцыйных праектаў у сферы прамысловасці.
"Тут у нас не ўсё складваецца так, як бы хацелася бакам, па розных прычынах. І перш за ўсё з-за таго, што мы па-рознаму разумеем інтэграцыю, — сказаў Кабякоў.

Ён лічыць, што ў расійскага боку асноўны ўхіл робіцца на валоданні той ці іншай маёмасцю з наступнай перспектывай распараджэння. Беларусь жа найперш цікавіць эфектыўнасць выкарыстання.

"Мы ў свой час вельмі шмат сіл і сродкаў ўклалі ў тое, каб многія з вытворчасцей, якія цяпер цікавыя нашым партнёрам, не проста існавалі, а нармальна функцыянавалі. Для нас гэта не проста пытанні эканамічныя, а ў нейкім сэнсе ідэалагічныя", — падкрэсліў прэм`ер.

Гаворачы пра Мінскі завод колавых цягачоў, Кабякоў сказаў, што абмяркоўвалася магчымасць продажу кантрольнага пакета пры ўмове, што партнёры ўкладуць гарантаваныя інвестыцыі ў далейшае развіццё гэтага прадпрыемства. Калі спатрэбіцца, то і ў тры разы яны перавысяць ацэначны кошт кантрольнага пакета.

"Спачатку было разуменне. Потым, відаць, сітуацыя крыху змянілася з пункту гледжання поглядаў і магчымасцяў. Нам прапанавалі проста прадаць кантрольны пакет. З аднаго боку грошы на дарозе не валяюцца, а з другога хіба мы за гэта змагаліся? Прыцягненне сродкаў для нас, безумоўна, важная, але не першачарговая задача. Галоўнае — забяспечыць эфектыўную працу прадпрыемства на доўгатэрміновую перспектыву. Мы хацелі б, каб яно стала лепшым у свеце ў сваёй нішы, калі прыйдзе магутны, сістэмны інвестар, які будзе і ўкладваць, і разумець, дзе лепш за ўсё рэалізоўваць прадукцыю. Тым не менш пытанне не закрытае. Мы працягваем пошук ўзаемавыгаднага вырашэння", — запэўніў Кабякоў.

Паводле яго слоў, падобная сітуацыя і з праектам па інтэграцыі "Інтэграла" з ААТ "Расійская электроніка". Зараз ён замарожаны. Гэта звязана з адсутнасцю ў расійскага боку пэўнасці па крыніцах фінансавання.

Адносна праекта інтэграцыі МАЗ-КамАЗ Кабякоў заявіў: "Прымаючы пад увагу складаныя эканамічныя ўмовы, якія сфарміраваліся  на аўтамабільных рынках членаў Еўразійскай эканамічнага саюза, у верасні 2015 года ў рамках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы прынята рашэнне аб часовым прыпыненні работ у гэтым напрамку".

"Яшчэ адзін інтэграцыйны праект, які абмяркоўваецца, — з удзелам ААТ "Гродна Азот", — адзначыў прэм`ер-міністр. — Беларускі бок зацікаўлены ў прыцягненні інвестара, які мае ўласныя аб`ёмы прыроднага газу і фінансавыя рэсурсы для яго рэалізацыі. Першапачаткова патэнцыйныя інвестары па гэтым праекце былі. Мы вызначылі ўмовы конкурсу. Але ніхто на справе не праявіў цікавасці. Палічылі, што дорага. А мы лічым, што танна — тая цана, якая была пазначаная за першапачатковы пакет 25% плюс адна акцыя з наступнай перспектывай выкупу 50% плюс адна акцыя. Беларускі бок гатовы прадоўжыць перамовы з патэнцыйным інвестарам па яго ўваходжанні ў акцыянерны капітал грамадства, якое магчымае на любым этапе рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі".

"Такім чынам, ні адна тэма пакуль не закрытая. І рухацца гэтыя праекты пачнуць толькі тады, калі нашы інтарэсы пачнуць супадаць. Яшчэ раз нагадаю — нас цікавіць не ўладальніцкі бок пытання, а бок развіцця", — падкрэсліў беларускі прэм`ер.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2016
 
Дата публикации:03.04.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1099
 
Ключевые слова:
Интеграция Приватизация Развитие Модернизация МАЗ-КамАЗ Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме