https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першы мільён тон збожжа новага ўраджаю можа быць намалочаны ўжо сёння


Аб гэтым заявіўпрэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 21 ліпеня па выніках свайго даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.
На сустрэчы з Прэзідэнтам, у прыватнасці, абмяркоўваўся ход уборачнай кампаніі. "Лічу, што па выніках сённяшняга дня павінны выйсці на першы мільён тон. Ураджай добры, і яго трэба ўбраць без страт. На гэта асабліва звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Любая спаборнасць, якая ў нас прысутнічае пры ўборцы, не павінна адмоўна ўплываць на якасць", - заявіў прэм`ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў аб рашэнні да 1 жніўня дадаткова паставіць аграрыям яшчэ 300 новых камбайнаў вытворчасці "Гомсельмаш". "Але гэта зусім не азначае, што "Гомсельмаш" будзе сядзець склаўшы рукі і не думаць аб экспарце сваёй прадукцыі", - заўважыў ён.

Прэм`ер-міністр у тым ліку далажыў Прэзідэнту аб прымаемых мерах для павышэння эфектыўнасці ў сельскай гаспадарцы. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў істотна палепшыць стан спраў, звярнуўшы ўвагу, што ў будаўніцтва малочнатаварных комплексаў укладаюцца вялікія грошы, а належнай аддачы пакуль няма. "Асабліва гэта датычыцца Віцебскай і Магілёўскай абласцей, ды і Мінская вобласць магла б значна дабавіць. Па малацэ і нарыхтоўцы кармоў лепш за ўсіх працуе Брэсцкая і Гродзенская вобласці. Астатнім трэба яшчэ капітальна дабаўляць", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

21 ліпеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1143
 
Ключевые слова:
Урожай Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме