https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Захаванне і папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей — высакародная місія музеяў краіны


Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам II Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі".
"Захаванне і папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей — высакародная місія музеяў краіны, — цытуе тэкст віншавання прэс-служба прэзідэнта. — Кожны з іх штодзённа працуе на ніве духоўнага абагачэння беларускага грамадства, фарміравання пачуцця гордасці за нашае слаўнае гістарычнае мінулае, якое з`яўляецца неад`емнай часткай сусветнай спадчыны". 

Лукашэнка адзначыў "неацэнную ролю музеяў у справе выхавання гарманічнай і ўсебакова развітай асобы, сапраўднага грамадзяніна краіны". "Сёння, калі нам так важна быць разам, значэнне музея як сацыяльна-культурнага інстытута, дзейнасць якога накіравана на падтрымку адзінства народа, асабліва важнае", — гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што форум "будзе садзейнічаць пашырэнню прафесійных сувязей, дасць магчымасць спецыялістам музейнай справы вызначыць новыя кірункі сваёй працы і ўнясе ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу краіны". 

II Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" адкрыўся 26 верасня ў Гомелі. Міжнароднае журы ўзначаліў дырэктар Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург) Міхаіл Піятроўскі. У якасці экспертаў выступаюць спецыялісты ў галіне музейнай справы з Беларусі, Германіі, Расіі, Славакіі і Украіны. Журы вызначыць пераможцаў па шэрагу тэматычных намінацый, вышэйшай з якіх стане Гран-пры форуму "За лепшую экспазіцыю". Форум будзе доўжыцца па 28 верасня. 

Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" праводзіцца раз у два гады з мэтай прэзентацыі музеяў і музейнай справы. Першы адбыўся ў 2012 годзе ў Гродне. Арганізатарамі сёлетняга выступілі Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Беларускі камітэт Міжнароднага савета музеяў (ICOM) пры падтрымцы Савета дырэктараў рэспубліканскіх музеяў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2104
 
Дата публикации:26.09.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2244
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Форум Туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме