https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусі патрэбна ўласная нацыянальная ідэя


Аб гэтым заявіў 17 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь
"У Беларусі няма цэнтральнай ідэі, вакол якой усё фарміравалася б. Нам трэба працаваць, каб выкрышталізаваць гэту ідэю. Патрэбна такая ідэя, якая была б успрынята ўсім грамадствам і да якой імкнуліся б. Але я пакуль не магу назваць гэту канцэпцыю. Перабіраю розныя варыянты, і ўсе здаюцца правільнымі - ёсць і патрыятызм, і павага да мінулага. Але гэта ва ўсіх. А нам трэба ўласную, адметную ідэю, якая характарызавала б беларускі народ. Раней мы гаварылі аб пабудове незалежнай дзяржавы. Сёння мы канстатуем, што пабудавалі ўжо суверэнную дзяржаву", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што цяпер задача спецыялістаў па ідэалогіі - не дапусціць ганьбавання таго, што зроблена і што падтрымліваецца большасцю народа. "Мне гавораць, што наша ідэалогія - гэта найглыбейшы патрыятызм. Але я не згодны - патрыятызм зразумелы і без ідэалогіі. Ні мне, ні маім памочнікам не ўдалося прыдумаць чагосьці вартага. Але тыя, хто займаецца ідэалогіяй, лічаць, што дзяржаўная ідэя ёсць", - сказаў беларускі лідар.

Закранаючы ідэалогію, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта пытанне будзе асабліва актуальнае і ў год святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "Мы вырашылі пабудаваць новы будынак Музея гісторыі ВАВ па некалькіх прычынах. Людзі (асабліва моладзь) пачалі ўжо забываць пра нашу перамогу, пра тое, якой цаной яна нам дасталася. Другая прычына ў тым, што ў нас хочуць забраць Перамогу. Прыйдзе час, калі нас будуць абвінавачваць, што мы развязалі тую крывавую вайну", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

У год святкавання 70-годдзя Перамогі, паводле слоў Прэзідэнта, важна дайсці да кожнага помніка. "Усе помнікі ў Беларусі, наколькі гэта магчыма, у ідэальным стане. Мы даглядаем іх. Гэта трэба рабіць пастаянна, рукамі школьнікаў, рукамі мясцовага насельніцтва, каб яны разумелі, што гэта такое, каб яны памяталі", - падкрэсліў ён.

17 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.10.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1415
 
Ключевые слова:
Национальная идея Великая Отечественная война 70-летие Победы Суверенитет Пресс-тур
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме