https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 70-годдзем з дня заснавання музея


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што музей пачаў работу ў адзін з самых важных перыядаў навейшай гісторыі Беларусі - у год яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Ні вайна, ні пасляваенная разруха не змаглі спыніць высакародны парыў людзей увекавечыць памяць аб тых, хто змагаўся на франтах, у радах партызан і падпольшчыкаў, здзяйсняў працоўныя подзвігі ў імя Перамогі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што ў год святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі музей набыў новы дом. "Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адказнаму стаўленню да справы ў ім створана лепшая экспазіцыя, якая аб`ектыўна расказвае аб гераічных і трагічных падзеях у лёсе Беларусі і ўсяго свету, - адзначыў Прэзідэнт. - Заслугоўвае высокай ацэнкі той факт, што ваш калектыў уносіць важкі ўклад у процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі, вядзе актыўную работу па патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні грамадзян, садзейнічае кансалідацыі грамадства".

22 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1355
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме