https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржава прадоўжыць удзяляць асаблівую ўвагу падтрымцы мацярынства і дзяцінства


Аб гэтым заявіла намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.
У радзільным аддзяленні 1-й гарадской клінічнай бальніцы Наталля Качанава 6 ліпеня ў час акцыі "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" павіншавала мам, якія ў гэтым годзе нарадзілі малышоў 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці. Іх у радзільным аддзяленні 1-й гарадской клінічнай бальніцы дзевяць, нарадзілася сем дзяўчынак і два хлопчыкі. Наталля Качанава пажадала мамам цярплівасці, любові, шчасця, радасці і ўручыла памятныя падарункі. "У жыцці кожнай з вас 3 ліпеня адбылася вельмі важная падзея - нарадзіліся вашы цудоўныя дзеці. Праца маці - самая цяжкая, гэта радасць, але разам з тым і вялікая адказнасць. У некаторых мам у гэты дзень з`явілася ўжо трэцяе дзіця, і яны сталі 3 ліпеня не проста мамамі, а шматдзетнымі мамамі, і гэта вельмі важна для нашай краіны", - сказала віцэ-прэм`ер.

Наталля Качанава таксама падзякавала медыцынскаму персаналу 1-й гарадской клінічнай бальніцы. "Вы працуеце, аддаючы ўсю сваю душу і веды, каб нарадзіліся здаровыя дзеці, і гэта вельмі важна", - адзначыла яна.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь" Міхаіл Батура нагадаў, што акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" праводзіцца з 2009 года, і ўсе дзеці, якія нарадзіліся 3 ліпеня, знаходзяцца пад асаблівай апекай грамадскага аб`яднання. "У гэтым годзе некаторыя з дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці ў 2009 годзе, пойдуць у школу. І яны не застануцца без нашай увагі, для іх ужо рыхтуюцца падарункі - рукзакі з канцтаварамі", - расказаў Міхаіл Батура.

Усяго ў гэтым годзе ў Дзень Незалежнасці ў Мінску нарадзіліся 64 малышы - 39 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак.

6 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1362
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси День Независимости Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме