https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Госці фолк-фестывалю "Камяніца" ўбачаць этнаграфічную містэрыю ў паказе лідара групы "Троіца" Івана Кірчука


Аб гэтым паведамілі арганізатары фестывалю, які пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту 5 верасня.
Монаспектакль "Споведзь пад стрэхамі" дасць магчымасць дзецям і дарослым перанесціся на машыне часу ў мінулае і зазірнуць у побыт нашых продкаў. У новай пастаноўцы лідар "Троіцы" выкарыстоўвае багаты інструментарый: ад традыцыйных масак да арыгінальнай батлейкі, ад рэальных музычных інструментаў (жалейкі, акарыны, дудкі, ліры, гусляў) да бытавых іх заменнікаў накшталт "падковафона" і "чыгункоў". Іван Кірчук будзе спяваць, іграць і расказваць. Спектакль створаны ім на аснове шматгадовых этнаграфічных экспедыцый і архіўных даследаванняў.

"Гэта этнаграфічная містэрыя. Я пакажу тое, што некалі адбывалася ў дамах, якія стаяць на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту. У іх жа стагоддзямі жылі людзі. Без тэлебачання, газет і радыё, без электрычнасці. Гэта было цяжкае жыццё, сяляне вельмі шмат працавалі, але ў іх таксама былі свае радасці і забавы, аб якіх цяпер большасць з нас нічога не ведае", - сказаў Іван Кірчук.

Працягласць монаспектакля "Споведзь пад стрэхамі" складае прыкладна 45 хвілін. Ён будзе паказаны тры разы за дзень у адным з будынкаў на тэрыторыі музея. Паралельна на фестывалі будуць працаваць дзве музычныя сцэны і вялікі кірмаш нацыянальнай культуры.

Ужо вядома, што на галоўнай сцэне "Камяніцы 2015" выступяць Trad Attack! (Эстонія), Dzikie Jablka (Польшча), "Дрымба Да Дзіга" (Украіна), а таксама беларускія групы "Стары Ольса", Vuraj, "Ягорава гара", "Альтанка", Znich. Фестываль дапамагае музею ўтрымліваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю драўлянай архітэктуры. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ".

25 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1234
 
Ключевые слова:
"Камяніца" Фэст культуры Этнография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме