https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мультфільмы з 34 краін прымуць удзел у конкурснай праграме міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2016", які пройдзе ў Магілёве 27-30 кастрычніка


Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.
Экспертная камісія фестывалю адабрала для ўдзелу ў конкурснай праграме 103 анімацыйныя фільмы.

Упершыню для ўдзелу ў конкурсе заяўлены прадстаўнікі Венесуэлы, Кіпра, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі. Гэта работы ў самых розных жанрах, тэхніках і на розныя тэмы - ад забаўных прыгод і іскрамётнага гумару да роздумаў аб сэнсе жыцця, тэмы вайны і міру.

Беларусь у конкурсе будзе прадстаўлена некалькімі анімацыйнымі фільмамі кінастудыі "Беларусьфільм".

Усе фільмы будуць прагледжаны прадстаўнічым міжнародным журы, якое ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Леанід Носыраў.

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і прызам "Вялікі хрустальны аловак" па 6 намінацыях: "Лепшы фільм фестывалю" (Гран-пры), "Лепшы фільм для дзяцей", "Лепшы эксперыментальны фільм", "Лепшае мастацкае рашэнне", "Лепшы дэбют" і "Майстру".

Таксама пройдуць конкурсы для дзяцей. Па выніках конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці пераможцам уручаць дыпломы і прыз "Малы хрустальны аловак", пераможцаў конкурсу дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Усяго ў гэтым годзе на анімацыйным форуме будзе прадстаўлены 381 фільм з 45 краін. У праграме фестывалю паказы фільмаў для дзяцей і дарослых.

Магіляўчане, якія цікавяцца анімацыяй, змогуць прыняць удзел у майстар-класах. Запланаваны таксама творчыя сустрэчы, тэматычныя мерапрыемствы, прэзентацыі і выставы. Напрыклад, у Магілёве і Бабруйску пройдзе творчая сустрэча з таленавітым спеваком, акцёрам дубляжу Валерыем Панковым.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

20 кастрычніка 2016, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.10.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1138
 
Ключевые слова:
"Анімаёўка-2016" Фэст культуры Магілёў Мультипликация Анимация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме