https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Добрая традыцыя - Калядны дабрачынны баль кнігі - вялікі праект рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці"


Пра гэта заявіла на адкрыцці кніжнага аўкцыёну міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
Паводле слоў міністра, гэты праект нельга разглядаць у адрыве ад рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", якая кожны год праходзіць напярэдадні Новага года. Калядны баль кнігі традыцыйна прадстаўляе лепшыя ўзоры нацыянальнага кнігавыдання, і тым больш важна, каб беларускія выдаўцы заўсёды актыўна прымалі ўдзел у акцыі "Нашы дзеці".

Як адзначыла Лілія Ананіч у размове з журналістамі, баль кнігі - своеасаблівая калядная справаздача перад чытачамі і заяўка аб планах на будучыню. У знакавы для краіны год - Год культуры - кнігавыдаўцы завяршылі некалькі яркіх праектаў, сказала міністр.

Прадметам гордасці з`яўляецца шасцітомная энцыклапедыя "Культура Беларусі", убачылі свет некалькі кніжных праектаў, якія расказваюць аб спартыўных дасягненнях, выпушчана цудоўнае выданне "Беларусь. Краіна і людзі", якое адлюстравала тыя поспехі, што дасягнуты ў розных сферах народнай гаспадаркі ў мінулым пяцігоддзі.

Лілія Ананіч дадала, што ў Беларусі дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы рэалізуецца шмат сацыяльна-значных праектаў. Штогод у краіне выдаецца больш як 10 тыс. найменняў кніг, а гэта больш як 2,3 кнігі на кожнага грамадзяніна.

"Прэзідэнт Беларусі ў Год кнігі сказаў аб тым, што калі мы страцім кнігу, то страцім краіну. Гэта лейтматыў усяго кнігавыдання Беларусі. Мы не страцілі кнігу і сёння пачынаем адзначаць знакавую дату наступнага года - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Беларусь унесла дастойны ўклад ва ўсходнеславянскае кнігадрукаванне, і мы трывала абапіраемся на лепшыя традыцыі кнігавыдання", - сказала міністр.

Асаблівасць сёлетняга балю ў тым, што, акрамя беларускіх выданняў, упершыню ўдзельнічаюць кнігі, якія на аўкцыён прапанавалі выдавецтвы з-за межаў краіны. Гэта дзве кнігі, прадстаўленыя ў тэме "Кнігі краін Садружнасці", - раман-трылогія Ільяса Есенберліна "Качэўнікі" (ад Асацыяцыі выдаўцоў, паліграфістаў і кнігараспаўсюджвальнікаў Казахстана) і "Падарожжа Наследніка Цэсарэвіча" ў 3-х тамах (ад Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расіі). Стартавая цана абодвух выданняў - Br0. Па шасці тэмах сфарміравана 17 лотаў.



Сярод заяўленых тэм: "500-годдзе беларускага кнігавыдання", "Год культуры", "Юбілейныя даты". Ва ўдзельнікаў аўкцыёну будзе магчымасць набыць кнігу "Марыя Захарэвіч. Талент, адухоўлены любоўю" серыі "Жыццё знакамітых людзей Беларусі" з аўтографам актрысы, "Беларусь алімпійская", дзе распісаліся вядомыя спартсмены, і кнігу "Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, адораныя", у якой пакінулі свае аўтографы салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Даходы ад продажу кніг будуць накіраваны на падарункі выхаванцам Шклоўскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем зроку.

Арганізатары Каляднага дабрачыннага балю кнігі - Міністэрства інфармацыі Беларусі і Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку.

22 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1921
 
Ключевые слова:
500-годдзе беларускага кнігадрукавання Аукцион "Наши дети" Акция Рождественский бал Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме