https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зацверджаны склад савета Беларускага нацыянальнага кангрэса і рэгламент яго дзейнасці


Першае пасяджэнне савета Беларускага нацыянальнага кангрэса прайшло 28 мая ў Мінску. Яго ўдзельнікі зацвердзілі склад савета і рэгламент яго дзейнасці.
Савет кангрэса фарміруецца з ліку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый (па адным чалавеку) і прадстаўнікоў рэгіянальных кааліцый дэмакратычных структур (па тры чалавекі ад кожнай вобласці і Мінска).

На дадзены момант у склад савета ўваходзяць 15 чалавек: ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі, зарэгістраванага ў Чэхіі аб`яднання "Малады фронт" Зміцер Дашкевіч, руху салідарнасці "Разам" Алесь Макаеў, аргкамітэта партыі "Беларускі рух" Вацлаў Арэшка, руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць" Уладзімір Някляеў, а таксама сем прадстаўнікоў рэгіянальных дэмакратычных кааліцый.

Статкевіч паведаміў, што склад савета будзе пашырацца. "Будуць працягвацца перамовы з рознымі апазіцыйнымі структурамі. Але тут паўстае пытанне, каго мы можам запрашаць да працы ў савеце, бо ёсць арганізацыі, якія выступаюць за еўразійскі вектар развіцця, што супярэчыць платформе кангрэса", — сказаў ён.

У выніку вырашана, што ў склад савета кангрэса могуць увайсці арганізацыі, якія падпісалі мемарандум "Аб мерах па забеспячэнні незалежнасці Беларусі" (прыняты падчас нарады беларускіх грамадскіх і палітычных арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай 3 лістапада 2012 года ў Вільні) або Дэкларацыю у падтрымку незалежнасці Рэспублікі Беларусь (падпісаная напярэдадні ўстаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэса, які адбыўся ў Мінску 15 мая).

Рэгламент дзейнасці савета прадугледжвае роўнасць усіх яго суб`ектаў. Рашэнні савета кангрэса будуць прымацца дзвюма трацінамі галасоў, пасяджэнні будуць праходзіць раз у месяц.

Правядзенне кангрэса дэмсіл з мэтай кансалідацыі апазіцыі ініцыіравала ў снежні мінулага года група грамадскіх дзеячаў Беларусі, а неўзабаве вядомыя палітыкі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі пра стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы дэмакратычнага форуму. У склад аргкамітэта таксама ўвайшлі Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.

Устаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэса прайшоў ў скверы імя Янкі Купалы ў Мінску 15 мая. Рашэнне правесці кангрэс на адкрытым паветры было прынятае пасля таго, як аргкамітэт не змог арандаваць неабходнае памяшканне. Паводле слоў арганізатараў, і дзяржаўныя, і прыватныя арганізацыі адмовілі ім у арэндзе, баючыся негатыўнай рэакцыі з боку ўлад, а Мінгарвыканкам адмовіўся садзейнічаць пошуку памяшкання.

Удзельнікі кангрэса прынялі некалькі рэзалюцый — "Беларусь: стан дзяржавы і нацыі", "Беларускі нацыянальны кангрэс: платформа перамен", "Аб пазіцыі кангрэса адносна выбарчай кампаніі 2016 года", "Аб адзінстве дэмакратычных сіл".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2016
 
Дата публикации:28.05.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:679
 
Ключевые слова:
Белорусский национальный конгресс Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме