https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем кісламалочнага прадукту для касманаўтаў


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі, расказала першая намесніца дырэктара па навуковай рабоце РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" Наталля Фурык.
"Навукоўцамі інстытута мяса-малочнай прамысловасці была пастаўлена даволі амбіцыйная задача аб пачатку работ па стварэнні комплекснага кісламалочнага прадукту для падтрымання мікрабіёты чалавека ва ўмовах касмічнага палёту. З гэтай мэтай быў падабраны шэраг штамаў малочнакіслых мікраарганізмаў і біфідабактэрый, якія павінны валодаць уласцівасцямі прабіятычных культур і тэхналагічнымі ўласцівасцямі, каб іх можна было выкарыстоўваць для распрацоўкі заквасак", - сказала Наталля Фурык.

Паводле яе слоў, з гэтай мэтай правялі маштабныя даследаванні па стварэнні камбінацый заквасачных культур, вызначаны аптымальныя пажыўныя асяроддзі для развіцця штамаў і іх камбінацый. Былі таксама распрацаваны малочныя асновы, якія дадуць магчымасць вырабіць узоры кісламалочных прадуктаў з выкарыстаннем падабраных заквасачных культур.

"Супрацоўнікі Інстытута мяса-малочнай прамысловасці сумесна з супрацоўнікамі Інстытута медыка-біялагічных праблем, спецыялістамі ракетна-касмічнай карпарацыі "Энергія" і навукова-вытворчым прадпрыемствам "БіяТэхСіс" паспяхова правялі перадпалётную падрыхтоўку касмічнай апаратуры, прызначанай для выкарыстання на борце МКС, - адзначыла Наталля Фурык. – Наша касманаўт Марына Васілеўская правяла шэраг біятэхналагічных эксперыментаў на борце МКС, якія былі накіраваны на захаванне ўзораў прабіятычных штамаў малочнакіслых арганізмаў і біфідабактэрый ва ўмовах касмічнага палёту”.

Яшчэ адзін напрамак эксперыментаў, дадала прадстаўнік НАН, - гэта выраб узораў кісламалочных прадуктаў з комплексам прабіятычных культур ва ўмовах касмічнага палёту.

"Эксперыменты былі завершаны, апаратура была дастаўлена на Зямлю. Далей мы будзем вызначаць, што адбылося з мікраарганізмамі пасля таго, як яны пабывалі ў космасе. Такім чынам, мы атрымаем даныя аб малочным прадукце, які атрымаўся ў космасе", - рэзюмавала яна.

10 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:112
 
Ключевые слова:
Исследования Микробиология Питание космонавтов Кисломолочные продукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме