https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія грамадзяне скажуць рашаючае слова пры выбары праекта мемарыяла, які ў далейшым будзе ўстаноўлены ў Курапатах


Аб гэтым заявіў 25 сакавіка міністр культуры Барыс Святлоў, які ўзяў ўдзел у працоўнай акцыі ва ўрочышчы.
Паводле слоў Барыса Святлова, Міністэрства культуры дае старт конкурсу на стварэнне мемарыяла ў Курапатах, які прадоўжыцца да 25 красавіка ўключна. Аб`яўлены збор сродкаў, спецыяльна для гэтага адкрываюцца рахунак у беларускіх рублях, а таксама валютны, на якія ўсе жадаючыя змогуць накіраваць грашовыя сродкі.

"Ствараецца прафесійнае журы, але канчатковае слова будзе за грамадзянамі нашай краіны, якія таксама ацэняць і выберуць найбольш дастойны праект", - падкрэсліў міністр.

Базавай арганізацыяй конкурсу будзе выступаць Цэнтр сучасных мастацтваў. "Менавіта там будзе пляцоўка, каб мы пачулі ў тым ліку голас народа", - дадаў Барыс Святлоў.

Што датычыцца канцэпцыі будучага мемарыяла, міністр адзначыў: "Галоўнае - ідэя, якая павінна быць данесена скульптарам, архітэктарам, групай творчых асоб, каб сапраўды абазначыць гэта месца як месца "пакутнага XX стагоддзя", дзе мы аддаём даніну памяці ўсім бязвінна загінулым ахвярам".

Барыс Святлоў прызнаўся, што яму не хацелася б зацягваць працэс стварэння мемарыяла памяці і смутку ў Курапатах. Накіроўваць на гэту справу плануецца і сродкі Міністэрства культуры, і, магчыма, грошы, пералічаныя па выніках суботнікаў.

25 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1047
 
Ключевые слова:
Репрессии Куропаты Мемориал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме