https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі ўбачылі найрэдкую вавёрку-палятуху


Пра тое, як адбылася сустрэча з найрэдкай істотай распавяла прэс-сакратар грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Вікторыя Церашонак.
Лічыцца, што палятухі традыцыйна водзяцца на поўначы Беларусі. Аднак апошні раз іх бачылі ў 1996 годзе. Гэта можа быць звязана не столькі з тым, што яны некуды знікалі, колькі з тым, што гэтых вавёрак, на жаль, ніхто планава не даследуе. Нават цяпер палятуха была знойдзена падчас экспедыцыі "Аховы птушак Бацькаўшчыны", прысвечанай пошуку рэдкіх відаў раслін, грыбоў, моху, птушак і звяроў.

"Гэта пераважна начныя лясныя жыхары, жывуць, як і звычайныя вавёркі, у дуплах, радзей — у пакінутых птушыных гнёздах. У спячку яны не ўпадаюць, але ўзімку іх актыўнасць зніжаецца. Галоўная асаблівасць палятухі — пабудова тулава, дзякуючы якому яна можа фактычна пералятаць з дрэва на дрэва, часта на адлегласць да 50 метраў. Таму гэта цікавы від для вывучэння", — распавяла Церашонак.

Яшчэ сто гадоў таму палятухі сустракаліся на Беларусі амаль паўсюдна. З цягам часу іх арэал пасялення скарачаўся. Палятуха занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, мае трэцюю катэгорыю аховы.

Гэта значыць, што яна не знікаючы від, але неабходна назіраць за сітуацыяй, каб захаваць і павялічыць папуляцыю звяркоў. Галоўнай праблемай існавання для іх з`яўляецца высечка лясоў, а таксама адносная маладосць беларускіх асінавых лясоў у арэале пасялення палятухі, адсутнасць там старых дрэў з добрымі дупламі. Сілкуецца палятуха пупышкамі, канцавымі пабегамі, лісцем, суквеццямі і насеннем розных дрэў, радзей — мяккімі пабегамі хваёвых парод.

Вавёркі-палятухі традыцыйна выклікаюць у людзей пазітыўныя эмоцыі. З палятухай ёсць толькі адно выключэнне: у прыцемках або ў цемры яе можна прыняць за кажана. Больш ніякай шкоды яна прынесці чалавеку не можа.

Sputnik, 12 красавіка 2017
 
Дата публикации:12.04.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1017
 
Ключевые слова:
Красная книга Белка-летяга Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме