https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 6 красавіка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 269 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 красавіка

У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты "Голас Радзімы".
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.

Хто нарадзіўся 6 красавіка

1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык

Таксама сёння нарадзіліся мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.

6 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.

6 красавіка – пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.

Калі ў гэты дзень падаў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для свойскіх жывёл.

Sputnik, 6 красавіка 2024
 
Дата публикации:06.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Апрель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме