https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінкультуры аб’явіла конкурс канцэпцый адкрыцця і закрыцця фестывалю «Маладзечна-2024»


Міністэрства культуры аб’явіла дадатковы конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця XХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024». Пра гэта паведамілі ў Мінкультуры.
Да ўдзелу запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па спецыяльнасцях «рэжысура тэатра», «рэжысура свят», «мастацтва эстрады (рэжысура)» і роднасным спецыяльнасцям, а таксама іншыя асобы, якія маюць практыку правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю.

Матэрыялы (канцэпцыі / сцэнарныя планы, праекты эскізных рашэнняў мастацкага афармлення) трэба прадставіць у тэрмін не пазней за 18 красавіка ў электронным выглядзе на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by, 146@kultura.gov.by з указаннем нумара мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыва).

Звязда, 10 красавіка 2024
 
Дата публикации:10.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:89
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Маладзечна Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме