https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 красавіка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто семнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 249 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 красавіка

У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

Хто нарадзіўся 26 красавіка

1863 год: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог.
1933 год: Георгій Гурыновіч, беларускі фізік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эжэн Дэлакруа і амерыканскі фізік і сейсмолаг Чарльз Рыхтэр.

26 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Фамаіды. Ёй маліліся аб пазбаўленні ад блуду і распусты.

У гэты час пачынаюць лятаць чмялі і іншыя насякомыя. Расцвітае шмат вясенніх раслін. Калі квітнее вярба, халадоў больш не будзе. Дуб – лета будзе цёплае.

Зорная ноч прадвяшчае добры ўраджай збожжа. Калі зязюля гучна кукуе, цёплыя дзянькі ўжо блізка.

Sputnik, 26 красавіка 2026
 
Дата публикации:26.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Апрель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме