https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску затрыманы махляр, які прысвоіў ва Узбекістане прыкладна 20 тыс. долараў


Пра гэта паведамляе МУС.
Днём 12 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі пры падтрымцы спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў затрымалі грамадзяніна Узбекістана 1956 года нараджэння. 

Па ініцыятыве ГУУС Ташкента мужчына знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку з красавіка мінулага года. У сябе на радзіме затрыманы ўчыніў махлярства, прысвоіўшы прыкладна 20 тыс. долараў ЗША. 

Затрыманы прыбыў у Беларусь з Расіі і хаваўся ў Мінску на арандаваных кватэрах. Тут ён разлічваў займацца камерцыйнай дзейнасцю, для чаго ўжо паспеў зарэгістраваць фірму. 

Затрыманне адбылося каля адной з банкаўскіх устаноў сталіцы, дзе фігурант спрабаваў адкрыць рахунак. Цяпер ён змешчаны ў ІЧУ ГУУС Мінскага гарвыканкама да разгляду пытання аб выдачы праваахоўным органам Узбекістана.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:12.10.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:646
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество Узбекистан Межгосударственный розыск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме