https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Германія актыўна падтрымлівае пашырэнне сувязей па лініі Беларусь-ЕС


Такі пункт гледжання выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар 24 чэрвеня на сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, што праходзіць у Нясвіжы.
Пасол адзначыў, што адносіны па лініі Беларусь - ЕС адчувальна палепшыліся. "Найбольш відавочным сведчаннем таго стала адмена санкцый ЕС у адносінах да Беларусі ў лютым бягучага года. Менавіта Германія больш за іншыя краіны выступала за адмену санкцый", - сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, з канца 2015 года істотна павысіўся ўзровень афіцыйных кантактаў паміж дзяржавамі Еўрапейскага саюза і Беларуссю, у прыватнасці, паміж Германіяй і Беларуссю.

"Можна канстатаваць, што нават праблемныя тэмы могуць зноў адкрыта абмяркоўвацца, - адзначыў Петэр Дэтмар. - Гэта можа стаць пачаткам шляху, які дасць нам магчымасць актыўна рэалізоўваць шырокі патэнцыял двухбаковых адносін. Гэта запатрабуе часу, цярпення і даверу да партнёраў. У рэшце рэшт размова ідзе пра людзей у нашых краінах і пра іх будучыню".

Пасол лічыць, што ўклад партнёрскага руху ў пашырэнне беларуска-германскага ўзаемадзеяння з`яўляецца вельмі істотным.

Сустрэча гарадоў-пабрацімаў праходзіць у Нясвіжы 24-25 чэрвеня. Яе тэма - "Беларуска-нямецкае партнёрства гарадоў - масты ў будучыню".

На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі амаль 30 нямецкіх і беларускіх гарадоў і раёнаў, якія звязаны пабрацімскім рухам. Бакі акцэнтуюць увагу на развіцці эканамічных, інвестыцыйных кантактаў, укладзе моладзі ў пабрацімскія сувязі.

Размова ідзе таксама аб развіцці і абмене вопытам у сацыякультурнай, адукацыйнай і медыцынскай сферах. Праграмай мерапрыемства прадугледжана наведванне прадпрыемстваў, азнаямленне з інфраструктурай рэгіёна, культурнымі, гістарычнымі, адукацыйнымі аб`ектамі, а таксама наведванне ўстаноў аховы здароўя.

 24 чэрвеня 2016, Нясвіж
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:716
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Сотрудничество Евросоюз Города-побратимы Нясвіж
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме