https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


life:) пашырыў пакрыццё 4G у Мінску і яго прыгарадзе


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе аператара.
Мабільны аператар life:) пашырыў пакрыццё 4G-сеткі ў Мінску і яго прыгарадзе.

Сетка 4G стала даступнай для абанентаў life:) у пасёлках Прывольны, Лясны, Астрашыцкі Гарадок, Калодзішчы, вёсках Валяр`янава, Тарасава і Самахвалавічы, Вялікае Сціклева і Быкачына, гарадах Смалявічы, Маладзечна і Заслаўе, аграгарадках Ратамка, Ждановічы і Сенніца.

"Акрамя гэтага, пашырана зона аказання 4G-паслуг у Мінску. Гэта нашы першыя крокі ў паэтапным павелічэнні працэнта ахопу насельніцтва Беларусі паслугамі LTE ад life:)", — адзначыла генеральны дырэктар ЗАТ "БеСТ" Дзіна Цыбульская.

Як растлумачылі ў кампаніі, жыхары гарадоў, якім становіцца даступная новая тэхналогія, могуць ужо пратэставаць 4G. Для гэтага дастаткова мець 4G-смартфон, 4G SIM-карту і змяніць настройкі ў сваім смартфоне, выбраўшы 4G у якасці тыпу неабходнай сеткі.

Таксама life :) нагадвае, што хутка і лёгка праверыць, ці падтрымлівае смартфон і SIM-карта 4G, можна прама на сайце аператара ў спецыяльным раздзеле 4g.life.com.by.

Узровень пранікнення смартфонаў з падтрымкай 4G у сетцы life:) павялічваецца штомесяц. Калі на момант запуску паказчык быў на ўзроўні 15%, то сёння ён складае ўжо 26%. Акрамя таго, аператар фіксуе стабільна высокі рост продажаў 4G-дэвайсаў. Ужо сёння продажы смартфонаў з 4G складаюць 70% ад агульнай колькасці продажаў усіх смартфонаў.

Сёння жыхары населеных пунктаў, якія далучыліся да зоны пакрыцця, могуць пачаць выкарыстанне 4G у рамках некалькіх розных прапаноў аператара. З 26 студзеня можна будзе выкарыстоўваць 4G без падключэння якіх-небудзь дадатковых паслуг. У Мінску можна замовіць бясплатную дастаўку 4G SIM-карты.

Аператар life:) пачаў прадастаўляць паслугі сувязі 4G са жніўня 2016 года. За мінулы час звычайныя SIM-карты на LTE-SIM замянілі ўжо больш за 20 тысяч абанентаў life:). Штодня колькасць абанентаў, якія карыстаюцца 4G у life:), дасягае 18 тысяч, а штомесячны аб`ём спажыванага інтэрнэт-трафіку з моманту запуску 4G вырас больш чым на траціну.
_______________________________________

Закрытае акцыянернае таварыства "Беларуская сетка тэлекамунікацый" (мабільны аператар life:)) было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Заснавальнікамі кампаніі "БеСТ" выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2017
 
Дата публикации:19.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:665
 
Ключевые слова:
Телекоммуникации Мобильная связь 4G life :)
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме