https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адроджаны марш міліцыі прайшоў у Гомелі


Праваахоўнікі Гомельшчыны адрадзілі былую традыцыю Дня савецкай міліцыі, калі супрацоўнікі ўрачыстым маршам праходзілі па вуліцах абласнога цэнтру. Так, святочным шэсцем у Гомелі адзначылі 105-годдзе з дня ўтварэння службы міліцыі ў рэгіёне.
Пачаліся ўрачыстасці каля будынка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Супрацоўнікі падраздзяленняў аддалі даніну памяці міліцыянерам, загінулым пры выкананні службовых абавязкаў. На плошчы Працы праваахоўнікі ўсклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы воінаў і падпольшчыкаў мемарыяла «Вечны агонь». 

Пасля парадныя разлікі падраздзяленняў органаў унутраных спраў урачыстым маршам прайшлі да плошчы Леніна. Падчас урачыстага шэсця, якое ўзначаліў начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла, гучаў спецыяльна створаны да юбілейнай даты Гімн Гомельскай міліцыі. Калонай таксама прайшла сучасная службовая тэхніка і рэтрааўтамабілі, якія ў розныя гады былі на ўзбраенні праваахоўнікаў Гомельшчыны. 

Між тым на плошчы Леніна лепшыя супрацоўнікі міліцыі рэгіёна атрымалі ўзнагароды з рук першага намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Назаранкі. 

— 105-гадовы юбілей мы сустракае напружанай работай і дакладным разуменнем задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і міністрам унутраных спраў, імкненнем зрабіць усе, што ад нас залежыць для забеспячэння законнасці, бяспекі і захавання неабходных умоў для спакойнага жыцця і стваральнай працы жыхароў нашага рэгіёна, — падкрэсліў падчас ўрачыстай цырымоніі начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла і выказаў падзяку за службу ўсяму асабоваму складу і кожнаму супрацоўніку асобна.

— Беражыце і развівайце добрыя традыцыі вернага і адданага служэння Радзіме і людзям, — заклікаў праваахоўнікаў Гомельшчыны Аляксандр Шастайла.

Урачыстасці з нагоды 105-годдзе з дня ўтварэння УУС Гомельскага аблвыканкама працягнуліся святочным канцэртам у абласным грамадска-культурным цэнтры. 

— Гомельская міліцыя мае багаты баявы шлях. Ён пачаўся з утварэння маладых Рэспублік Савецкага Саюза. У гэты перыяд утвараўся і малады калектыў гомельскай міліцыі, які вырашаў сур’ёзныя задачы. Надзвычай цяжкім для супрацоўнікаў УУС Гомельскага аблвыканкама быў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і барацьба з бандытызмам у пасляваенны час. Асобная старонка у гісторыі службы супрацоўнікаў рэгіёна — гэта аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Першыя міліцыянеры менавіта УУС Гомельскага аблвыканкама прыйшлі на дапамогу пры ліквідацыі наступстваў гэтай жахлівай трагедыі. Падчас станаўлення маладой Рэспублікі Беларусь зноў гомельская міліцыі — на вышыні. Сёння яна — сучасны маналіт, які валодае ўсімі прафесійнымі навыкамі, усімі тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем, узбраеннем, выконвае ўсе пастаўленыя перад ёй задачы, — адзначыў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрый Назаранка.

Між тым на цэнтральных вуліцах Гомеля для жыхароў і гасцей горада супрацоўнікі міліцыі правялі рэканструкцыю баявой аперацыі па выратаванню захопленых тэрарыстамі «заложнікаў». Гамяльчане і госці горада таксама змаглі ацаніць інтэрактыўныя пляцоўкі супрацоўнікі падраздзяленняў УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Аўтар: Наталля Капрыленка
Звязда, 18 красавіка 2024
 
Дата публикации:18.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:14
 
Ключевые слова:
Милиция Правопорядок Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме