https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Казахстан гатовы прыняць старшынства ў СНД у 2015 годзе


Аб гэтым паведаміў 6 кастрычніка старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Паводле слоў Сяргея Лебедзева, у Астане гатовы да прыняцця старшынства, і выказаў упэўненасць, што гэта рашэнне будзе зацверджана ў Мінску на маючым адбыцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Сяргей Лебедзеў канстатаваў высокую ступень гатоўнасці да саміту СНД. Ён адзначыў, што на разгляд кіраўнікоў дзяржаў вынесена 17 пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў палітычнай, гуманітарнай сферах, умацавання бяспекі. У прыватнасці, чакаецца прыняцце кіраўнікамі дзяржаў звароту ў сувязі з маючым адбыцца ў наступным годзе 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Шэраг пытанняў будзе прысвечаны ўмацаванню супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння абароту наркотыкаў, гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі, а таксама ўмацаванню пагранічнай бяспекі.

Плануецца зацвердзіць рашэнне аб аб`яўленні культурнымі сталіцамі Садружнасці ў 2015 годзе расійскага Варонежа і таджыкскага Куляба. Акрамя таго, чакаецца прыняцце рашэння аб абвяшчэнні 2016 года Годам адукацыі ў СНД.

Гаворачы аб беларускім старшынстве ў Садружнасці, Сяргей Лебедзеў адзначыў, што беларускі бок ужо другі год запар паспяхова спраўляецца з гэтай місіяй.

6 кастрычніка 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.10.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
Содружество Независимых Государств Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме