https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны з`яўляюцца неацэнным багаццем народаў СНД, якое забяспечвае трывалую сувязь часоў і пакаленняў


Такое меркаванне выказаў 29 кастрычніка першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Уладзімір Гаркун у час міжнароднага навукова-практычнага семінара краін СНД і Балтыі на тэму "Інтэграцыйны падыход у кіраванні аб`ектамі сусветнай спадчыны", які праходзіць у Мінску.
Пра гэта  паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

"Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны з`яўляюцца неацэнным багаццем народаў СНД, якое забяспечвае трывалую сувязь часоў і пакаленняў, а іх пазітыўны патэнцыял з`яўляецца магутным стымулам духоўнай асветы, выхавання высокіх норм маралі, развіцця ўзаемнай цікавасці да гісторыі дзяржаў. Менавіта таму асноўнай задачай з`яўляецца аб`яднанне намаганняў дзяржаў - удзельніц СНД, накіраваных на развіццё і ўдасканаленне навуковых даследаванняў, распрацовак і метадаў захавання, кіравання і аховы аб`ектаў сусветнай спадчыны", - адзначыў Уладзімір Гаркун.

На яго думку, аб`яўленне 2011 года Саветам кіраўноў дзяржаў СНД Годам гісторыка-культурнай спадчыны ў Садружнасці значна актывізавала шматбаковае ўзаемадзеянне па захаванні сусветнай спадчыны, садзейнічала развіццю культурных, навуковых, адукацыйных, творчых, турысцкіх і іншых сувязей у гэтай сферы.

Рэалізаваны шэраг важных праграм і мерапрыемстваў. Яркай падзеяй стаў старт міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці". Пачынаючы з 2011 года культурнымі сталіцамі аб`яўляліся Гомель і Магілёў (Беларусь), Ульянаўск (Расія), Астана і Алматы (Казахстан), Мары (Туркменістан), Габала (Азербайджан), Гюмры (Арменія), Ош (Кыргызстан). У будучым годзе культурнымі сталіцамі Садружнасці стануць расійскі Варонеж і таджыкскі Куляб. "Усё гэта пашырае для нашых грамадзян магчымасці далучэння да культурнага багацця дзяржаў - удзельніц СНД, адкрывае новыя турыстычныя маршруты, садзейнічае паляпшэнню інфраструктуры тэрыторый і гарадоў, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны", - падкрэсліў Уладзімір Гаркун.

Першы намеснік старшыні Выканкама СНД таксама нагадаў, што на тэрыторыях краін Садружнасці размешчаны больш як 50 выдатных рукатворных і прыродных помнікаў, уключаных у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іх гарадскія ансамблі, старажытныя манастыры, унікальныя прыродныя і культурныя ландшафты, якія з`яўляюцца візітнай карткай краін не толькі для міжнародных арганізацый, але і для турыстаў.

У семінары, які прадоўжыцца да 31 кастрычніка, прымаюць удзел эксперты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны і краін Балтыі, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД.

30 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.10.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:924
 
Ключевые слова:
Содружество Независимых государств Всемирное наследие ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме