https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Савет ЕС на год прадоўжыў санкцыі ў дачыненні да Беларусі


Тэрмін дзеяння абмежавальных мер Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі ў чарговы раз прадоўжаны на год, да 31 кастрычніка 2015 года. Такое рашэнне прыняў 30 кастрычніка Савет ЕС.
"Гэта выклікана тым, што не ўсе палітзняволеныя былі вызваленыя і рэабілітаваныя, а павага правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў значна не палепшылася ў Беларусі", — паведамляе прэс-служба Савета ЕС. 

Спіс абмежаванняў у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб быў абноўлены, бо Савет мяркуе, што няма падстаў для знаходжання ў спісе 24 чалавек і сямі прадпрыемстваў. "Гэта рашэнне не з`яўляецца змяненнем палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, якая выкладзена ў рашэнні Савета ад 15 кастрычніка 2012 года: ЕС захоўвае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, скіраваную на прапаганду павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі", — падкрэслівае прэс-служба. 

Пры гэтым удакладняецца, што рашэнне аб прадаўжэнні санкцый было прынятае тэхнічна, шляхам пісьмовай працэдуры. Сам дакумент будзе апублікаваны ў Афіцыйным журнале ЕС 31 кастрычніка. 

У паведамленні ўдакладняецца, што санкцыі ЕС складаюцца з эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў і "абсталявання для ўнутраных рэпрэсій", а таксама замарожвання рахункаў і забарону на ўезд на тэрыторыю ЕС для фізічных асоб. Актывы ўнесеных у спіс прадпрыемстваў таксама падлягаюць замарожванню. 

Нагадаем, Еўрасаюз аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі пасля жорсткага разгону дэманстрацыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Затым санкцыі неаднаразова пераглядаліся: чорны спіс папаўняўся новымі прозвішчамі, а некаторыя асобы з яго выключаліся. На сёння ў спісе тых, каму забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые фінансавыя сродкі ў Еўрасаюзе павінны быць замарожаныя, 225 прозвішчаў. Акрамя таго, санкцыі працягваюць дзейнічаць у дачыненні да 25 беларускіх прадпрыемстваў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка. 2014
 
Дата публикации:30.10.2014
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:753
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме