https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнікі спецслужб краін СНД абмяркуюць сумесныя меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі


Пра гэта паведамляе прээс-служба Выканаўчага камітэта СНД.
25—27 мая ў Душанбэ пройдзе 38-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных служб (СКОБ) дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць сумесныя меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі краін Садружнасці, шляхі павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў межах СКОБ па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, пытанне аб актывізацыі на прасторы СНД экстрэмісцкай і іншай супрацьпраўнай дзейнасці аб`яднанняў праварадыкальнай (неанацысцкай) накіраванасці і іх магчымым удзеле ў рэалізацыі тэхналогій "каляровых рэвалюцый".

Плануецца намеціць мерапрыемствы, у тым ліку сумесныя, скіраваныя на супрацьдзеянне патэнцыяльным пагрозам тэрарыстычнага характару дзяржавам Садружнасці з боку арганізацыі "Ісламская дзяржава" (Ісламская дзяржава Ірака і Леванта), і абмяняцца вопытам працы па супрацьдзеянні распаўсюджванню рэлігійнага экстрэмізму і ідэалогіі тэрарызму.

Члены савета разгледзяць таксама пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй органаў бяспекі і спецыяльных служб дзяжаў СНД, якая тычыцца забеспячэння бяспекі міжнародных грамадска-палітычных і спартыўных мерапрыемстваў, што праводзяцца ў Расіі ў 2015 годзе.

Апрача таго, будзе абмеркаваны ход выканання праграмы супрацоўніцтва краін Садружнасці ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2014—2016 гады, падведзеныя вынікі працы Антытэрарыстычнага цэнтра СНД у 2014 годзе, а таксама вынікі пасяджэнняў камісій па інфармацыйнай бяспецы, па забеспячэнні бяспекі міжнародных транспартных зносінаў, па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і па супрацоўніцтве ў сферы папярэдняга следства пры СКОБ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2015
 
Дата публикации:24.05.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Национальная безопасность Цветные революции Экстремизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме