https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кучма зьбіраецца ў Менск на перамовы 31 студзеня


Пра гэта Леанід Кучма сказаў журналістам 30 студзеня, перадаюць «Українські новини».
Пушылін і Дайнега ў Менску абвясьцілі пра працяг наступу

Цалкам і Данецкую, і Луганскую вобласьці гатовыя захапіць узброеныя фармаваньні сэпаратыстаў — такую заяву зрабілі 30 студзеня ў Менску прадстаўнікі так званых «ЛНР» і «ДНР» Уладзіслаў Дайнега і Дзяніс Пушылін.

Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма прагназуе, што чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы ў Менску па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе адбудзецца 31 студзеня.

Кучма сказаў, што заўтра раніцай накіруецца ў Менск. Ён адзначыў, што пакуль вядзецца падрыхтоўчая праца і ідуць кансультацыі адносна пазыцыяў усіх бакоў.

Кучма заявіў, што ні ў якім выпадку ўкраінскі бок ня будзе адыходзіць ад дамоўленасьцяў, дасягнутых у Менску ў верасьні 2014 году.

«Галоўная задача — што трэба зрабіць для выкананьня таго пратаколу. Нейкія ўдакладненьні могуць быць, але прынцыповая пазыцыя наша такая», — падкрэсьліў экс-прэзыдэнт.

Паводле Кучмы, прыярытэтнымі задачамі на гэты момант застаюцца: спыненьне агню, адвод узбраеньня на пазначаныя раней пазыцыі, а таксама рашэньне сацыяльных праблемаў.

Ён выказаў надзею, што падчас перамоваў удасца дасягнуць прагрэсу.

Прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР» заявілі, што зьяжджаюць зь Менску і настойваюць на сваёй лініі падзелу.

МЗС Украіны: працягваецца праца па арганізацыі перамоваў у Менску

Трохбаковая кантактная група па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны працягвае працаваць над арганізацыяй сустрэчы ў Менску. Афіцыйны Кіеў гатовы праводзіць сустрэчу толькі з падпісантамі Менскіх дамоўленасьцяў.

Пра гэта УНІАН паведаміў сьпікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Ён адзначыў, што ня можа сказаць, калі сустрэча можа адбыцца.

Раней намесьнік міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль заявіла, што папярэдне ёсьць дамоўленасьць аб правядзеньні пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы ў Менску сёньня ці заўтра.

Радыё Свабода, 30 студзеня 2015
 
Дата публикации:30.01.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1096
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Минский Формат ДНР Сепаратизм Леонид Кучма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме