https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кінаманы прызналі "Хроснага бацькy" лепшым фільмам усіх часоў


Тысячы кінааматараў прынялі ўдзел у апытанні, па выніках якога фільм Копалы быў прызнаны лепшым.
Спіс найвялікшых фільмаў усіх часоў па версіі аматараў кіно ўзначаліў "Хросны бацька", рэйтынг складзены па выніках апытання брытанскага часопіса Empire.

Упершыню кінакарціну гледачы ўбачылі ў 1972 годзе. Фільм з`яўляецца першай часткай трылогіі рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы і распавядае пра сіцылійскую мафіёзнай сям`і Карлеонэ.

"Хросны бацька" зняты па матывах аднайменнага рамана Марыё П`юзо і ахоплівае перыяд 1945-1955 гадоў. Любімы многімі пакаленнямі фільм выцесніў на другі радок кінастужку Ірвіна Кершнэра 1980 года "Зорныя войны: Эпізод 5 — Імперыя наносіць зваротны ўдар". Яна была лідэрам рэйтынгу ў мінулым годзе. На трэцім месцы — "Цёмны рыцар" Крыстафера Нолана (2008). У першую дзясятку таксама ўвайшлі фільмы "Уцёкі з Шоушенка", "Крымінальнае чытво", "Слаўныя хлопцы", "Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга", "Сківіцы" і "Уладар кольцаў: Братэрства кальца".

У апытанні прынялі ўдзел 20 тысяч аматараў кіно.

Мінск, 9 чэрвеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:10.06.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:867
 
Ключевые слова:
Кинематограф Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме