Курс валютпокупкапродажа
USD325.37326.23
EUR364.13366.05
RUR5.485.52
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Французскія ваенныя праінспектуюць ракетную брыгаду, на ўзбраенні якой знаходзіцца РСЗА "Паланез"


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
З 20 па 24 сакавіка ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе і Венскага дакумента 2011 года Беларусь наведае інспекцыйная група Францыі.

Групай будзе праведзена інспекцыя адной з вайсковых часцей (па выбары інспектараў), якая з`яўляецца аб`ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ, а таксама наведванне па ацэнцы 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў рамках Венскага дакумента 2011 года.

Мэтай інспекцыі з`яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраным аб`екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх заяўленай колькасці. У ходзе наведвання будзе ацэнена інфармацыя, прадстаўленая Беларуссю дзяржавам — удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведванай вайсковай часці.

У складзе групы, акрамя сямі ваенных інспектараў Францыі, будуць працаваць па адным ваенным інспектары з Бельгіі і Вялікабрытаніі.

У пачатку студзеня 336-ю брыгаду наведвалі польскія ваенныя.

Варта адзначыць, што на ўзбраенні 336-й ракетнай брыгады (Асіповічы, Магілёўская вобласць) знаходзіцца рэактыўная сістэма залпавага агню айчыннай вытворчасці "Паланез" з далёкасцю дзеяння да 200 км. Яна была прынята на ўзбраенне беларускай арміі летам 2016 года.

Першапачаткова выпрабаванні сістэмы праводзіліся ў Кітаі. Затым, нягледзячы на адсутнасць палігонаў адпаведных плошчаў, баявыя стрэльбы былі выкананыя і на тэрыторыі Беларусі.

У Мінабароны Беларусі сцвярджаюць, што галоўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА "Паланез" адпавядаюць лепшым узорам замежных сістэм рэактыўнай артылерыі.

"Пры гэтым шматлікія тэхнічныя рашэнні, рэалізаваныя ў РСЗА "Паланез" беларускімі распрацоўшчыкамі, не маюць аналагаў у свеце. Унікальныя характарыстыкі гэтай сістэмы былі пацверджаны ў ходзе правядзення баявых пускаў у Гомельскай вобласці разлікамі 336-й рэактыўнай брыгады", — гаварылася ў паведамленні абароннага ведамства 22 жніўня мінулага года.

Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, адна баявая машына гэтай сістэмы здольная адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на далёкасці ад 50 да 200 км, прычым адхіленне ад зададзеных каардынат на максімальнай далёкасці стральбы не перавышае 30 м. Гэта дасягаецца тым, што кожнай з васьмі ракет баявой машыны можа быць зададзена асобнае палётнай заданне. Гэта значыць залпам накрываюцца адразу восем індывідуальных цэляў. Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы, вялікая колькасць тэхнікі і засяроджванне жывой сілы. Ухіліцца ад удару практычна немагчыма. Ракета мае малую адлюстравальную паверхню, найвышэйшую хуткасць і да таго ж робіць у паветры супрацьракетны манеўр, што дазваляе ёй з высокай ступенню верагоднасці пераадольваць сістэму ПРА. Сучасныя сродкі паражэння не ў стане знішчыць гэту ракету.

"Такія характарыстыкі ў сукупнасці з іншымі выдатнымі якасцямі дазваляюць гэтай ракетнай сістэме вырашаць многія баявыя задачы, характэрныя для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў і бамбардзіровачнай авіяцыі", — паведамляла Мінабароны.

РСЗА размяшчаецца на базе аўтамабільнага шасі з аўтаматычнай каробкай перадач "МЗКТ-793000-300", якое мае дарожныя габарыты і колавую формулу 8х8, вытворчасці ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў".

Ключавая асаблівасць машыны — выкарыстанне інавацыйнай незалежнай рэгуляванай па вышыні гідрапнеўматычнай падвескі Volat, якая забяспечвае цудоўную плаўнасць ходу, высокую праходнасць і хуткасць руху як па шашы, так і па бездаражы.

Як адзначалі ў Міністэрстве абароны, "рэактыўныя сістэмы залпавага агню з`яўляюцца найбольш магутным сродкам агнявой падтрымкі наземных груповак войскаў. На сучасным этапе ў войсках замежных дзяржаў у асноўным ажыццяўляецца мадэрнізацыя існых узораў з павелічэннем далёкасці стральбы і магчымага прымянення кіраваных боепрыпасаў".

Плануецца, што ў гэтым годзе пачнуцца выпрабаванні РСЗА "Паланез" з далёкасцю да 300 км.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2017
 
Дата публикации:17.03.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Инспекция Противоракетная оботрона НАТО Франция РСЗО "Полонез"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме