https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю адносна прымянення санкцый у міжнародных адносінах


Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв`ю праграме "Тыдзень" тэлеканала "СТБ".
"Наша стаўленне да санкцый вядома: мы лічым, што санкцыі - гэта не метад вырашэння праблемных пытанняў. Я лічу, што санкцыі, пагрозы, шантаж - гэта адлюстраванне пячорнага мыслення некаторых палітыкаў. Трэба шукаць іншыя выхады з сітуацый", - падкрэсліў міністр.

"Што датычыцца цяперашніх санкцый, якія Злучаныя Штаты Амерыкі і еўрапейцы хочуць увесці або ўвялі ўжо супраць Расіі, то я думаю, што з улікам таго, што Расія з`яўляецца вялікай, магутнай эканамічнай дзяржавай, ваеннай дзяржавай, гэтыя санкцыі могуць павярнуцца бумерангам і супраць тых, хто іх уводзіць. І калі, не дай бог, абваліцца эканоміка Расіі, то я думаю, што эканоміцы Еўропы таксама не паздаровіцца", - лічыць Уладзімір Макей.

"Напэўна, выйграе нейкая трэцяя сіла, якая сядзіць далёка за акіянам, але гэта ўжо асобнае пытанне. У любым выпадку, санкцыі - гэта не метад вырашэння пытання. І еўрапейцы павінны падлічваць дакладна ўсе варыянты, перш чым прымаць тыя ці іншыя рашэнні: як бы гэтыя рашэнні не павярнуліся супраць іх жа саміх", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей таксама выказаў пазіцыю наконт таго, што некаторых вядомых расійскіх артыстаў не пусцілі ў Латвію на фестываль "Новая хваля". "Такая сітуацыя ўжо адбываецца ў адносінах да вашага брата-журналіста ў сувязі з вядомымі санкцыямі Еўрапейскага саюза супраць шэрага беларускіх і службовых асоб, і журналістаў, і іншых катэгорый. Я лічу гэта поўным абсурдам, - сказаў ён. - Гэта ж практычна дэвальвуе ўсе заявы еўрапейцаў аб нейкіх дэмакратычных каштоўнасцях. Яны кажуць аб свабодзе выказвання думак, свабодзе слова. Гэта значыць атрымліваецца, што журналісты, якія льюць гразь на ўладу, ганьбяць яе, - гэта адлюстраванне свабоды выказвання думак і свабоды слова. Але журналіст, які выказвае свой пункт гледжання і крытыкуе палітыку Бруселя, гэта ўжо "найміт рэжыму", і яго трэба ўключаць у санкцыйныя спісы".

"Тое ж адбываецца і ў гэтым выпадку з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі. Кожны з іх мае права на свабоду свайго ўласнага меркавання, і яны выказваюць сваю думку. Што ў гэтым дрэннага? Таму такія крокі - я не крытыкую ў гэтым выпадку ўлады Латвіі, а кажу ў цэлым, канстатую факт... Лічу, што ў гэтым выпадку гэта адлюстраванне двайных падыходаў і пэўнага крывадушша з боку нашых еўрапейскіх партнёраў", - падкрэсліў міністр.

"Унутры саміх гэтых дзяржаў таксама вельмі многія - а ў некаторых нават пераважная большасць грамадзян - не згодны з палітыкай кіруючых колаў і ўрада гэтых краін. Дык што, тады ў якасці метаду ўздзеяння: гэтых не ўпусцілі, а гэтых трэба выдварыць? Тады з кім застанецца кіраўніцтва гэтай краіны?" - задаў рытарычнае пытанне краўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

28 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.07.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1042
 
Ключевые слова:
Санкции Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме