Курс валютпокупкапродажа
USD332.89334.37
EUR351.44355.13
RUR5.35.36
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Каляды


Каляды: У Чэскай Празе, Лондане і Антверпене (Бельгія) адбудуцца беларускія літургіі
 
25 снежня пражскія беларусы збяруцца ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургію.
Літургію адслужыць уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка.
 
Адрас царквы святых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.
Пачатак багаслужбы аб 11:00 у пятніцу, 25 снежня.
 
 
Каляднае набажэнства (Вячэрня зь Літургіяй сьвятога Базыля) 24 сьнежня пачнецца а 18.30. Пасьля гэтага адбудзецца супольная посная Куцьця (рыба і вегетарыянскія стравы). Унёсак – стравы й напоі, – да супольнага стала вітаецца.
 
25 сьнежня Ютрань і Боская Літургія а 9.30 раніцы.
 
Адрас беларускай царквы – 39 Holden Road, London, N12 8HS. 
 
У чацвер 24 снежня а 21 гадзіне ў Беларускай Царкве будзе адпраўлена ўрачыстая Вячэрня з Боскай Літургіяй Святога Васіля Вялікага.
Пасля Літургіі адбудзецца святочная братэрская трапеза, якая азначыць сабой завяршэнне Каляднага саракадзённага паста.

У сам Калядны дзень 25 снежня а 10.30 раніцы ў царкве адбудзецца калядная Святая Імша ў лацінскім абрадзе.
 
Царква знаходзіцца ў Антвэрпене па адрасе:
Heilige‑Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B‑2060 Antwerpen
    
 
Дата публикации:24.12.2009
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4761
 
 


Комментарии