Курс валютпокупкапродажа
USD318.78320.1
EUR338.96341.96
RUR5.465.55
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Індэксацыя


Памер усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года павялічаны на 5 адсоткаў.
Стыпендыі студэнтам і навучэнцам - будучым атамшчыкам павялічаны ў Беларусі на 10 працэнтаў
 
Мінск               Таццяна Паляжай           БЕЛТА
 
У Беларусі з 1 студзеня 2010 года павялічаны на 10 працэнтаў памер вучэбных стыпендый студэнтам і навучэнцам, якія вучацца па спецыяльнасцях у атамнай энергетыцы. Адпаведны ўказ нумар 89 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 26 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
 
У прыватнасці, павелічэнне стыпендый закране тых, хто вучыцца па спецыяльнасцях: ядзерная фізіка і тэхналогіі, радыяцыйная хімія, радыяхімія, электронныя сістэмы кантролю і кіравання на атамных электрастанцыях, паратурбінныя ўстаноўкі атамных электрастанцый, будаўніцтва цеплавых і атамных электрастанцый, ядзерная і радыяцыйная бяспека.
 
Гэта мера накіравана на павышэнне зацікаўленасці моладзі ў атрыманні гэтых складаных, звязаных з пэўнай рызыкай, але вельмі неабходных дзяржаве спецыяльнасцей, растлумачылі ў прэс-службе.
Указам таксама павялічана на Br100 тыс. стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яе памер складзе Br300 тыс., што дасць магчымасць прывесці яе ў адпаведнасць з іншымі відамі дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі.

Памер усіх відаў стыпендый у Беларусі павялічаны на 5 працэнтаў
 
Памер усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года павялічаны на 5 працэнтаў. Указ аб гэтым нумар 90 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 26 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
 
Так, памер стыпендый для студэнтаў ВНУ складзе ад Br102,5 тыс. да Br164,1 тыс., для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, - ад Br86,1 тыс. да Br137,6 тыс.
 
Як адзначылі ў прэс-службе, указ прыняты ў мэтах далейшага ўзмацнення сацыяльнай абароны навучэнскай моладзі.
 
Дата публикации:26.02.2010
Тематика:, Беларусь
Просмотров:7495
 
 


Комментарии



 



 
 
 
 
 
 
Warning: Unknown: write failed: Disk quota exceeded (122) in Unknown on line 0 Warning: Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/var/www/belarus/data/mod-tmp) in Unknown on line 0