https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь займае высокую 53-ю пазіцыю па Індэксе чалавечага развіцця сярод 187 краін


Аб гэтым паведамілі ў Дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.
Беларусь займае высокую 53-ю пазіцыю па Індэксе чалавечага развіцця (ІЧР), які складае 0,786. 

Наша рэспубліка ўзначальвае спіс краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця, і, магчыма, у бліжэйшыя гады зможа ўвайсці ў спіс краін з вельмі высокім ІЧР. Паміж 2005 і 2013 гадамі значэнне ІЧР для Беларусі вырасла з 0,725 да 0,786 - на 8,4 працэнта.

Варта адзначыць, што ІЧР Беларусі - вышэйшы за сярэдні для краін з высокім чалавечым развіццём (роўны 0,735), а таксама вышэйшы за сярэдні для краін рэгіёна Еўропа і Цэнтральная Азія (0,738). Напрыклад, у гэтым рэгіёне краіны з прыкладна роўным Беларусі насельніцтвам Сербія і Азербайджан займаюць у рэйтынгу адпаведна 78 і 76 пазіцыі.

Даклад аб чалавечым развіцці - штогадовая публікацыя, якая прадстаўляецца ПРААН пачынаючы з 1990 года. У Дакладзе аб чалавечым развіцці за 2014 год "Забеспячэнне ўстойлівага прагрэсу чалавецтва: змяншэнне неабароненасці і фарміраванне жыццеўстойлівасці" разгледжаны дзве канцэпцыі, якія цесна звязаны паміж сабой і вельмі важныя для забеспячэння прагрэсу ў галіне чалавечага развіцця.

Індэкс чалавечага развіцця (ІЧР) - інтэграваны паказчык, які выкарыстоўваецца для міжкраінавых супастаўленняў і штогод разлічваецца ПРААН на падставе наступных кампанентаў чалавечага развіцця: чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні; сярэдняй працягласці навучання і чаканай працягласці навучання; ВУП на душу насельніцтва (у доларах ЗША па парытэце пакупной здольнасці).

Справаздача аб чалавечым развіцці-2014 уяўляе Індэкс чалавечага развіцця-2014 (значэнні і рэйтынг) для 187 краін і тэрыторый, якiя прызнаюцца ААН, а таксама Індэкс чалавечага развіцця, скарэкціраваны з улікам няроўнасці (ІЧРН) для 145 краін, Індэкс гендарнага развіцця (ІГР) для 148 краін, Індэкс гендарнай няроўнасці (ІГН) для 149 краін і Індэкс мнагамернай беднасці (ІМБ) для 91 краіны.

23 кастрычніка 2014, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1512
 
Ключевые слова:
Рейтинг Статистика Индекс человеческого развития
 
 


Комментарии