https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Польшча абмеркавалі пытанні пашырэння экспарту беларускай прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай галіны


Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Беларускія і польскія прамыслоўцы абмеркавалі патэнцыял экспарту беларускай прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, а таксама развіццё супрацоўніцтва паміж профільнымі кампаніямі дзвюх краін. Перамовы з удзелам больш як 130 прадстаўнікоў прадпрыемстваў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Польшчы і Беларусі адбыліся ў Варшаве 17 студзеня.

З польскага боку ў перамовах удзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі найбуйнейшых галіновых аб`яднанняў прадпрымальнікаў — Польскай гаспадарчай палаты дрэваапрацоўчай прамысловасці, Асацыяцыі вытворцаў драўняных пліт, Польскай лясной гаспадарчай палаты, а таксама Міністэрства развіцця Польшчы. З беларускага — прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі, канцэрна "Беллеспаперапрам", ААТ "БУТБ", СЭЗ "Магілёў", Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, кіраўнікі і супрацоўнікі УП "Беллесэкспарт", ААТ "Беларуская лясная кампанія", ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Фандок", ААТ "Рэчыцадрэў", ВУП "Пінскдрэў-Плайвуд", ДП "Беларусьгандаль", UAB Amkodor Baltic і інш.

Беларускія прамыслоўцы прэзентавалі экспартны патэнцыял лясной гаспадаркі, айчыннай прадукцыі машынабудавання, прызначанай для абслугоўвання лясгасаў і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Удзельнікі перамоў абмеркавалі асаблівасці рэалізацыі беларускіх лесаматэрыялаў, піламатэрыялаў і іншай драўнянай прадукцыі на экспарт пры дапамозе біржавога гандлю, пытанні прамысловай кааперацыі і стварэння сумесных прадпрыемстваў па выпуску прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны на тэрыторыі СЭЗ "Магілёў". Акрамя таго, абмяркоўваліся магчымыя напрамкі для інвеставання і наяўныя пляцоўкі пад будаўніцтва прамысловых аб`ектаў з доступам да лакальнай сыравіны.

Падчас перамоў у фармаце B2B адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця супрацоўніцтва з польскім бокам і сумесных праектаў у сферы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2017
 
Дата публикации:18.01.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:969
 
Ключевые слова:
Деревообработка Беларусь-Польша
 
 


Комментарии